Алена Уладзіміраўна Цюнянкова (нар. Валчэцкая; нар. , г. Гродна) — беларуская гімнастка, алімпійская чэмпіёнка 1964, заслужаны майстар спорту СССР, выкладчык. Дацэнт кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Ганаровы грамадзянін горада ГроднаВОЛЧЕЦКАЯ Елена Владимировна.

Біяграфія

Чатырохразовая чэмпіёнка СССР у апорным скачку (1960—1962, 1965), двухразовая чэмпіёнка СССР у практыкаваннях на бервяне — 1963, 1964 гады. Заслужаны трэнер БССР. Першы трэнер — Рэнальд Кныш.

У 1966 яна зламала нагу. У тым жа годзе яна выйшла замуж, змяніла прозвішча на Цюнянкова, а ў наступным годзе нарадзіла сваю першую дачку, скончыўшы спартыўную кар’еру.

Пасля гэтага скончыла Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут у 1965 годзеВолчецкая Елена Владимировна  — і каля 30 гадоў трэніравала гімнастаў у родным Гродне.

Яна стала першым трэнерам Вольгі Корбут, але пасля паўтара года перадала яе Рэнальду Кнышу, які раней займаўся з ёй самой. У перыяд з 1998 па 2006 год яна трэніравала ў Мінэапалісе, Злучаныя Штаты, разам з і Вольгай Гоцманавай. У 2006 годзе яна вярнулася ў Гродна да сваёй 94-гадовай маці і дачок Таццяны і Ірыны.

Спартыўныя дасягненні

Алімпійскія гульні:

ГодАбсалютнаеКаманднаеАпорны скачокБрусыБервяноВольныя практыкаванні196481524713

Выступы на першынствах СССРСпортивная гимнастика: история, чемпионаты, чемпионы : ГодПершынствоАбсалютнаеАпорны скачокБрусыБервяноВольныя практыкаванні1961Чэмпіянат СССР61Кубак СССР3151962Чэмпіянат СССР134Кубак СССР21963Чэмпіянат СССР42511964Чэмпіянат СССР63415Кубак СССР21965Чэмпіянат СССР121

Палітычныя погляды Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе.

Узнагароды Званне заслужаны майстар спорту СССР (1971). Званне заслужаны трэнер БССР

У 1964 годзе была абрана адным са спартсменаў года.

Спасылкі Волчецкая Елена Владимировна  —

Статья в газете «Спортивная панорама» Артыкул на сайце НАК РБ

Катэгорыя:Гімнасты СССР Катэгорыя:Гімнасты Беларусі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па спартыўнай гімнастыцы Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад СССР Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1964 Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1964 Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры БССР Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Гродна