Будынак Біржы — цэнтральны будынак архітэктурнага ансамбля стрэлкі Васільеўскага вострава ў Санкт-Пецярбургу.
Быў пабудаваны для Санкт-Пецярбургскай біржы, але пасля выкарыстоўваўся з розным прызначэннем. Доўгі час у будынку размяшчалася экспазіцыя Цэнтральнага ваенна-марскога музея (да пераезду ў Крукаўскія казармы).
Гісторыя
Рашэнне пра добраўпарадкаванне незабудаванай прасторы на стрэлцы Васільеўскага вострава прыняў камітэтгарадскіх будынкаў у выглядзе плана, зацверджанага ў 1767 годзе.
Пустуючую тэрыторыю вырашана было аформіць у падковападобную плошчу, што і было зроблена.
За шэсць гадоў з 1783 па 1789 гг. па праекце Джакама Кварэнгі на беразе быў пабудаваны галоўны будынак Акадэміі навук, а таксама ўвагнутая частка паўночнага пакгаўза (1795—1797).
Былі пабудаваныя будынка злева і справа ад месца будучай біржы.
Кварэнгі быў распрацаваны праект Санкт-Пецярбургскай Біржы, будаўніцтва пачалося ў 1783 годзе. Але ў 1787 годзе будаўніцтва было прыпынена па прычыне, што распачаты будынак не адпавядае абліччу горада і горадабудаўнічым задачам.
Распрацоўка новага праекта была даручана архітэктару Жану Тама дэ Тамону. У 1805—1810 гадах ён пабудаваў на пустой плошчы паміж гэтымі будынкамі будынак новай Біржы, які адпавядаў патрэбам эканомікі Расіі.
Перад будынкам архітэктар усталяваў дзве са скульптурамі марскіх багоў. У 1960-я гады ў асяроддзі экскурсаводаў узнікла легенда, што статуі сімвалізуюць вялікія рускія рэкі: Волгу, Дняпро, Няву і ВолхаўРостральные колонны — символ морских побед | № 2, 2000 год | Журнал «Наука и жизнь» .
Пазней, у 1826—1832 гадах архітэктарам былі пабудаваныя будынкі паўднёвага і паўночнага пакгаўза і мытні, якія завяршылі архітэктурны ансамбль плошчы.
На думку гісторыкаў XIX стагоддзя, для афармлення будынка з Італіі быў выкліканы В. І. Дэмут-МаліноўскіЭнцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Эфрона, тэкст на rulex.ru.
У 1913—1914 гадах у галоўнай зале Біржы было збудавана жалезабетоннае скляпенне па праекце архітэктараў і Ф. І. Лідваля.
Сучаснасць З 1939—1941 гадоў у будынку размяшчаецца Цэнтральны ваенна-марскі музей. У 2000-х гадах гарадскі ўрад планаваў выселіць музей і перадаць будынак .
летам 2007 года пачаў вырашаць пытанне аб пераносе цэнтральнага ваенна-марскога музея ў будынак Крукаўскіх (Марскіх) казармаў (пераезд ажыццёўлены ў 2010 годзе).
Мы лічым, што будынак павінен выкарыстоўвацца па прызначэнні, таму неабходна вярнуць гістарычнае прызначэнне гэтага будынка і аддаць яго пад мэты таварна-сыравіннай біржы; функцыянальнасць будынка будзе вырашацца ў працэсе яго рэстаўрацыі
У 2010 годзе ўрад Пецярбурга прапанаваў два варыянты выкарыстання гістарычнага будынка Біржы, які вызваліўся пры пераездзе Цэнтральнага ваенна-марскога музея: для размяшчэння ў ім музея, які ўваходзіць у склад Дзяржаўнага Эрмітажа, або для арганізацыі нафтавых таргоўЗдание Биржи в Петербурге может занять Эрмитаж или нефтяная биржа .
У чэрвені 2011 года будынак быў перададзены з федэральнай уласнасці ў гарадскую. З сыходам Валянціны Мацвіенка з пасады кіраўніка горада аб плане перадачы будынка таварна-сыравіннай біржы паступова пачалі забываць. У кастрычніку 2013 кіраўнік справамі прэзідэнта сказаў, што таксама было вырашана адмовіцца ад ідэі ўключэння будынка біржы на стрэлцы Васільеўскага вострава ў Пецярбургу ў праект пераезду Вярхоўнага і Вышэйшага арбітражнага судоў у паўночную сталіцуВласти обсуждают судьбу исторического здания биржи в Петербурге . Як паведаміла РІА Навіны крыніца ў Смольным, уладамі разглядаюцца варыянты размяшчэння ў біржы не толькі музея, але і выставачнай залы, кангрэс-хола, канцэртнай залыВласти Петербурга определят дальнейшую судьбу здания биржи к декабрю .
Аднак дырэктар Эрмітажа працягваў настойваць на тым, што будынак лепш перадаць музею. У снежні 2013 губернатар Пецярбурга Георгій Палтаўчанка прыняў канчатковае рашэнне аб тым, Біржа будзе перададзена Дзяржаўнаму Эрмітажу для стварэння музея Рускай гвардыі і геральдыкіЗдание биржи в историческом центре Петербурга передадут Эрмитажу.
У культуры
Будынак Біржы намалявана на .
Спасылкі
Тема о передаче здания на сайте РИА Новости
Катэгорыя:Аб’екты культурнай спадчыны Расіі Катэгорыя:Помнікі архітэктуры Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Пабудовы Жана Тама дэ Тамона