Эклер (ад — маланка) — французскі дэсерт у выглядзе даўгаватага піражка з заварнога цеста з крэмам. Стварэнне эклера прыпісваецца французскаму кулінару Мары Антуану Карэму. Атрымаў распаўсюджванне ў XIX стагоддзі. Адной з першых згадак у англамоўнай літаратуры з'яўляецца рэцэпт у кнізе «Boston Cooking School Cook Book» 1884 года.
У Нямеччыне эклеры часам называюць састарэлымі нямецкімі словамі «любоўная костачка» (), «заячая лапа» () або «кававы брусок» ().
Літаратура Jules Gouffé, Le livre de pâtisserie, 1873, Deuxième Partie, Chapitre IX, «Pains à la duchesse au café»
Спасылкі
Эклер — рэцэпт прыгатавання
Катэгорыя:Пірожныя Катэгорыя:Французскія дэсерты