Яўген Іванавіч Лашанкоў (нар. , ) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.
Клубная кар’ера Выхаванец мінскіх футбольных школ «Трактар» і «Змена», пачаў дарослую кар’еру ў барысаўскім БАТЭ, дзе доўгі час быў адным з лідараў каманды, двойчы станавіўся чэмпіёнам краіны. Па заканчэнні сезона 2004 перайшоў у адэскі «Чарнаморац», дзе гуляў на працягу двух гадоў. У 2007 годзе стаў іграком клуба «Харкаў», але не здолеў замацавацца ў складзе і неўзабаве на правах арэнды вярнуўся ў Беларусь, гуляў за «Дарыду» і «Граніт». Пасля вылету «Граніта» з Вышэйшай лігі ў 2010 годзе стаў іграком «Мінска», якому дапамог выйграць бронзавыя медалі чэмпіянату.
У 2012 годзе гуляў за «Белшыну» і «Тарпеда-БелАЗ», але не здолеў трывала замацавацца ў аснове гэтых клубаў. У выніку сезон 2013 пачаў у клубе Першай лігі «Слуцк». Стаў адным з лідараў слуцкага клуба, дапамог яму перамагчы ў Першай лізе, заставаўся трывалым іграком асновы «цукровых» і ў Вышэйшай лізе. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»Лошанков, Григоров, Зенько и и еще четыре футболиста продлили контракты со «Слуцком». У сезоне 2015 стаў радзей з’яўляцца на полі з-за траўм. Па заканчэнні сезона мог завяршыць кар’еру, аднак застаўся ў камандзе. У чэрвені 2016 года разарваў кантракт са «Слуцкам»"Слуцк" объявил о расторжении контрактов с Лошанковым, Воронковым и Цветинским.
Пасля зыходу са «Слуцка» збіраўся завяршыць кар’еру, аднак ў жніўні 2016 вырашыў далучыцца да «Баранавічаў»Евгений Лошанков продолжит карьеру в "Барановичах". Па заканчэнні сезона 2016 завяршыў кар’еру.
У красавіку 2018 года паведамлялася аб заяўцы Лашанкова за клуб Другой лігі «Маладзечна-ДЮСШ-4»Страханович и Лошанков заявлены за «Молодечно-ДЮСШ-4», аднак ён так і не папоўніў склад каманды.
Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Беларусі, а ў лютым 2004 года прымаў удзел у міжнародным турніры на Мальце ў складзе алміпійскай зборнай Беларусі.
12 кастрычніка 2005 года правёў свой адзіны матч за нацыянальную зборную Беларусі, згуляўшы ў Мінску супраць Нарвегіі ў адборачным турніры чэмпіянату свету 2006.
Трэнерская кар’ера У сакавіку 2017 года стаў трэнерам у дзіцяча-юнацкай школе БАТЭЛошанков стал тренером детско-юношеской школы БАТЭ. З 2018 года працаваў у дзіцячых камандах «Іслачы». Пакінуў клуб з Мінскага раёна ў жніўні 2022 годаФутбол. Евгений Лошанков покинул "Ислочь" и перебрался в "Осиповичи" , на той час (з красавіка 2022 года) ужо працаваў памочнікам галоўнага трэнера «Асіповічаў», заставаўся на гэтай пасадзе да канца сезона 2022.
Мае трэнерскую ліцэнзію катэгорыі «B».
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (2): 1999, 2002 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 1998, 2000, 2003, 2004 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2001, 2010 Бронзавы прызёр чэмпіянату Украіны: 2005/06 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2013 У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2004
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Чарнаморац Адэса Катэгорыя:Ігракі ФК Харкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Дарыда Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі