Універсітэт Дар-эс-Салама () — найбуйнейшы ўніверсітэт Танзаніі. Утвораны ў 1970 годзе шляхам падзелу Універсітэта Усходняй Афрыкі на Універсітэт Дар-эс-Салама, Універсітэт Макерэрэ і Універсітэт Найробі.
Гісторыя У 1961 годзе ў Дар-эс-Саламе быў адкрыты афіляваны з Лонданскім універсітэтам каледж, які ўжо ў 1963 годзе быў уключаны ў склад Універсітэта Усходняй Афрыкі. Калі ў 1970 годзе было прынята рашэнне аб падзеле Універсітэта Усходняй Афрыкі, 1 ліпені таго ж года рашэннем парламента Танзаніі № 12 з гэтага каледжа быў утвораны Універсітэт Дар-эс-Салама.
Вядомыя выпускнікі Джон Гаранг, 1-ы прэзідэнт Паўднёвага Судана. Ларан-Дэзірэ Кабіла, 3-і прэзідэнт Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Эрыя Катэгая, міністр замежных спраў Уганды (1996—2001). Джакая Кікветэ, 4-ы прэзідэнт Танзаніі. Ёверы Кагута Мусевені, 10-ы прэзідэнт Уганды
Дар-эс-Салам Катэгорыя:Дар-эс-Салам