Уладзіслаў Мікуляк (нар. , ) — украінскі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Мынай».
Клубная кар’ера
«Закарпацце» У дзіцяча-юнацкай футбольнай лізе Украіны выступаў за ДЮСШ Цярнопаль і СДЮШАР Ужгарад. 30 ліпеня 2005 дэбютаваў за ўжгарадскае «Закарпацце» ў чэмпіянаце Украіны, у матчы супраць кіеўскага «Дынама», які завяршыўся з лікам 1:2. Па выніках сезона 2005/06 «Закарпацце» вылецела ў Першую лігу, а Мікуляк мог апынуцца ў складзе данецкага «Металурга», аднак застаўся ва ўжгарадскім клубе. Узімку 2007 года быў на праглядзе ў сімферопальскай «Таўрыі» і ў кіеўскім «Дынама», але ўсё роўна вярнуўся ў «Закарпацце».
У снежні 2008 года з’явілася інфармацыя што Мікуляк можа стаць гульцом льежскага «Стандарта». Таму калі 31 снежня ў Мікуляка скончыўся кантракт з «Закарпаццем», Уладзіслаў не стаў яго падаўжаць дзеля пераходу ў стан клуба з Бельгіі. Аднак у лютым 2009 года падпісаў-такі кантракт з «Закарпаццем», так і не здолеўшы працаўладкавацца ў іншым клубе.
У сезоне 2011/12 выступаў за «Крымцяпліцу» ў Першай лізе Украіны, але ўжо летам 2012 года вярнуўся ва ўжгарадскі клуб, які выйшаў у Прэм’ер-лігу і стаў называцца «Гаверлай». У камандзе узяў 23 нумар, аднак замацавацца ў камандзе не здолеў, згуляўшы да канца года толькі ў 6 матчах, з-за чаго ў пачатку 2013 года быў аддадзены ў арэнду ў «Палтаву» з першай лігі. Улетку 2013 года вярнуўся ва Ужгарад, аднак у асноўны склад не прабіўся. У другой палове 2013 гуляў за моладзевы склад закарпацкага клуба.
«Слуцк» У сакавіку 2014 года, перад самым пачаткам чэмпіянату Беларусі, папоўніў склад дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі «Слуцка»Приключения иностранцев в Слуцке. Часть 2. «І покажем, що ми, браття, козацького роду». У складзе слуцкага клуба ў асноўным выхадзіў на замену. У маі стаў радзей з’яўляцца на полі, і ў выніку 13 чэрвеня 2014 года кантракт са «Слуцкам» па ўзаемнай згодзе быў скасаваны«Слуцк» расторг контракты с Микуляком и ЖдановымПриключения иностранцев в Слуцке. Часть 4. Первые потери.
Апошнія гады З кастрычніка 2014 года стаў выступаць у трэцім дывізіёне Венгрыі за клуб «Варда». Пазней гуляў у ніжэйшых лігах за венгерскі «Цісаканьяр» і славацкі «Длге Клчова». З 2016 года пачаў выступіць на радзіме за клуб «Мынай» у чэмпіянаце Закарпацкай вобласці, гэты клуб у 2018 годзе заявіўся ў Другую лігу Украіны. У жніўні 2020 года, пасля выхаду «Мыная» ў Прэм’ер-лігу, паўабаронца вырашыў завяршыць прафесійную кар’еру і перайсці на трэнерскую працу ў клубе, пры гэтым у якасці аматара працягваў гуляць у чэмпіянаце Закарпацкай вобласці.
Міжнародная кар’ера У складзе студэнцкай зборнай Украіны па футболе стаў пераможцам летняй Універсіяды-2009.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Мынай Катэгорыя:Ігракі ФК Длге Клчова Катэгорыя:Ігракі ФК Цісаканьяр Катэгорыя:Ігракі ФК Кішварда Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Гаверла Ужгарад Катэгорыя:Ігракі ФК Палтава Катэгорыя:Ігракі ФК Крымцяпліца Катэгорыя:Ігракі ФК Закарпацце-2 Ужгарад Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Украіны