Якаў Валянцінавіч Радына (, в. Брылькі, , Мінская вобласць — Памёр беларускамоўны матэматык Якаў Радына) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар (1987), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, загадчык кафедры функцыянальнага аналізу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Біяграфія У 1969 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1969). З 1969 года працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1972 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Да тэорыі лінейных ураўненняў у тапалагічных вектарных прасторах». У 1987 годзе — доктарскую дысертацыю «Экспаненцыяльныя вектары і дыферэнцыяльныя ўраўненні». З 1975 года — загадчык кафедры функцыянальнага аналізу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па функцыянальнаму аналізу і яго дадатках: тэорыі аператараў, дыферэнцыяльна-аператарных ураўреннях, спектральнай тэорыі, тэорыі абагульненых функцый, неархімедаву аналізу, матэматычнай фізіцы. Распрацаваў якасную тэорыю лінейных дыферэнцыяльных ураўненняў з рэгулятарнымі аператарамі ў лакальна-выпуклых прасторах. Увёў паняцце вектара экспаненцыяльнага тыпу і на яго аснове пабудаваў функцыянальны падлік, які ўжываецца пры даследаванні дыферэнцыяльных і дыферэнцыяльна-аператарных ураўненнях. Пабудаваў (сум. з А. Б. Антаневічам) тэорыю нелінейных абагульненых функцый (мнемафункцый). Распрацаваў тэорыю абагульненых функцый і мнемафункцый на групе адэляў з ужываннем у матэматычнай і квантавай фізіцы. Даследаваў розныя межавыя задачы для ўраўненняў з частковымі вытворнымі. Быў навуковым рэдактарам першага ў Беларусі «Руска-беларускага матэматычнага слоўніка» (1993), сааўтарам і навуковым кансультантам першай у Беларусі «Матэматычнай энцыклапедыі» (2001).

Аўтар каля 150 навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў. Навуковыя інтарэсы — функцыянальны аналіз; дыферэнцыяльна-аператарныя ўраўненні; ураўненні з частковымі вытворнымі; матэматычная фізіка; абагульненыя функцыі; неархімедаў, р-адычны і адэльны аналіз; алгебры абагульненых функцый; спектральная тэорыя; квантавая механіка.

Прэміі і ўзнагароды Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1978). Нагрудны знак «Выдатнік народнай адукацыі БССР» (1986). Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1996, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Аператарныя метады ў дыферэнцыяльных ураўненнях». Ганаровы прафесар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна (2012) Ганаровы прафесар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта (2013).

Навуковыя працы Линейные уравнения и борнология. Мн., 1982; Функциональный анализ и интегральные уравнения. Мн., 1984 (разам з А.Антаневічам); Векторы экспоненциального типа // ДУ. 1985. Т. 21, № 9.

Літаратура

Спасылкі Якаў Валянцінавіч Радына ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Члены-карэспандэнты НАНБ