Васіль Антонавіч Лявонаў (, Варонеж, Расійская імперыя — ) — беларускі вучоны ў галіне педыятрыі. Адзін з заснавальнікаў педыятрыі ў Беларусі. Доктар медыцынскіх навук (1924). Прафесар (1924). Акадэмік Акадэміі навук БССР (1941). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1939).
Біяграфія Скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію (1914). У 1914—1918 гг. — ваенны ўрач, у 1918—1921 — клінічны ардынатар, затым асістэнт дзіцячай клінікі Варонежскага ўніверсітэта. У 1921—1924 гг. — прафесар кафедры дзіцячых хвароб медыцынскага факультэта Смаленскага ўніверсітэта. З 1924 г. прафесар, загадчык кафедры дзіцячых хвароб медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, затым Мінскага медыцынскага інстытута, у 1931—1940 гг. дэкан і намеснік дырэктара Мінскага медыцынскага інстытута. У 1940—1947 гг . віцэ-прэзідэнт АН БССР. Адначасова ў 1941—1944 гг. загадчык кафедры Горкаўскага і Новасібірскага медыцынскіх інстытутаў. З 1944 г. зноў загадчык кафедры дзіцячых хвароб Мінскага медыцынскага інстытута, адначасова ў 1957—1971 гг. загадчык Сектара геранталогіі АН БССР. У 1947—1956 гг. член Прэзідыума АН БССР. У 1946—1954 гг. дэпутат Вярхоўнага Савета БССР .
Навуковая і арганізацыйная дзейнасць Адзін з заснавальнікаў педыятрыі ў Беларусі. Даследаванні прысвечаны умоўным следавым рэфлексам ў дзяцей, пранікальнасці сценак сасудаў галаўнога мозгу, ўзбагачэнню мікраэлементамі прадуктаў харчавання расліннага і жывёльнага паходжання, эпідэмічнага і сухотнага менінгіту дзяцей.
Заснавальнік і першы кіраўнік Таварыства дзіцячых урачоў БССР (1932—1972). Заснавальнік і першы кіраўнік кафедры дзіцячых хвароб медыцынскага факультэта БДУ, затым Мінскага медыцынскага інстытута (1924—1968). Заснавальнік і першы дэкан факультэта аховы мацярынства і дзяцінства Мінскага медыцынскага інстытута (1931—1940). Заснавальнік і першы загадчык Сектара геранталогіі АН БССР (1958—1972).
Бібліяграфія Аўтар больш 110 навуковых прац, 4 манаграфій. Асноўныя працы: Материалы к изучению условных следовых рефлексов у детей. 1926. Условные рефлексы у детей-рахитиков. 1928. О содержании кобальта в крови и некоторых органах у детей. 1953. Некоторые вопросы патологии детского возраста : [сборник статей] / Белорус. о-во дет. врачей. 1967. Цинк в организме человека и животных. 1971 (совм. с Т. Л. Дубиной).
Спасылкі Васіль Антонавіч Лявонаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Педыятры СССР Катэгорыя:Педыятры Беларусі Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук Катэгорыя:Віцэ-прэзідэнты НАНБ Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Загадчыкі кафедраў БДМУ Катэгорыя:Выпускнікі Ваенна-медыцынскай акадэміі