thumb|275px|right|Аперацыя «Барбароса»

Гру́па а́рмій «По́ўдзень» () — група армій вермахта ў Другой сусветнай вайне. Фарміравалася чатыры разы — 26 жніўня 1939 года (скасавана 8 кастрычніка 1939 года); 22 чэрвеня 1941 года (скасавана 9 ліпеня 1942 года); 12 лютага 1943 года (скасавана 4 красавіка 1944 года); 23 верасня 1944 года (скасавана 30 красавіка 1945 года).

Храналогія

1939 24 жніўня 1939 года стварэнне Групы армій «Поўдзень» пераўтварэннем камандавання 12 арміі мірнага часу. З 1 верасня ўдзельнічае ва ўварванні ў Польшчу сумесна з Групай армій «Поўнач» пад камандаваннем генерал-палкоўніка фон Бока, з'яўляючыся галоўнай ударнай сілай вермахта. Па заканчэнні Польскай кампаніі перафарміравана, пераведзена на Заходнееўрапейскі ТВД і пераназвана ў Групу армій «A».

1941 22 чэрвеня 1941 Група армій «A» атрымлівае назву Група армій «Поўдзень». На пачатковым этапе аперацыі «Барбароса» (уварванне ў СССР) група вяла наступ у паўднёвым кірунку (Львоў, Кіеў, Севастопаль, Адэса, Растоў-на-Доне)

Склад групы армій

1939 8-я армія (генерал пяхоты Бласкавіц) 10-я армія (генерал артылерыі Рэйхенау) 14-я армія (генерал-палкоўнік Ліст)

1941 У чэрвені — снежні 1941 (камандуючы — Рундштэт) група мела наступны склад (адзіная група армій у вермахце, якая ўключала больш чым дзве палявыя арміі):

6-я армія (генерал-палкоўнік Рэйхенау) 11-я армія (генерал-палкоўнік Шоберт) 17-я армія (генерал пяхоты Шцюльпнагель да 4 кастрычніка 1941 года, затым генерал-палкоўнік Гот) 1-я танкавая група (генерал-палкоўнік Клейст)

Акрамя таго, у склад групы ўваходзілі румынскія войскі: 3-я армія (Петрэ Думітрэску) 4-я армія (Нікалае Чуперка)

Камандуючыя групай армій Герд фон Рундштэт (24.08.1939-1.12.1941) Вальтэр фон Рэйхенау (1.12.1941-15.01.1942) Федар фон Бок (18.01.1942-9.07.1942) Эрых фон Манштэйн (12.02.1943-31.03.1944) Вальтэр Модэль (31.03.1944-4.04.1944) Яганес Фрыснер (23.09.1944-22.12.1944) Ота Вёлер (28.12.1944-6.04.1945) Лотар Рэндуліч (6.04.1945-30.04.1945)

Гл. таксама Спіс камандуючых германскімі групамі армій падчас Другой сусветнай вайны

Поўдзень Катэгорыя:З’явіліся ў 1939 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1945 годзе