Іаан — дойлід, які працаваў у Полацкім княстве. Магчыма, быў манахам аднаго з тагачасных полацкіх манастыроў, кіраўніком будаўнічых арцеляў, што маглі выконваць значныя работы як у самім Полацку, так і ў сумежных да яго землях, што ўваходзілі ў склад Полацкай епархііЛазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах). Том І. Мінск, «Беларусь», 2007, ст.38.
Спадчына thumb|300px|Рэканструкцыя пачатковага выгляду Спаса-Праабражэнскай царквы
Узвёў у XII ст. Спаса-Праабражэнскую царкву Полацкага Спаса-Ефрасіннеўскага манастыраЛазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах). Том І. Мінск, «Беларусь», 2007, ст.38. Лічыцца таксама аўтарам Барысаглебскай і Пятніцкай царквы Бельчыцкага манастыра. Такое меркаванне грунтуецца на тым, што ў названых будынках выкарыстаны шэраг прыёмаў, якія знайшлі потым найбольш поўнае і завершанае ўвасабленне ў Спаса-Праабражэнскім саборы, аўтарам якога, што пацверджана летапіснымі крыніцамі, ён быўЛазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах). Том І. Мінск, «Беларусь», 2007, ст.38.
У пачатку XIII ст. многія старажытнарускія землі прымаюць тую новую схему крыжова-купальнага храма, якая ўпершыню была распрацаваная полацкім дойлідам Іаанам.
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Полацка Катэгорыя:Полацкая школа дойлідства Катэгорыя:Архітэктары XII стагоддзя Катэгорыя:Дойлід Іаан