Дзе́канне — фанетычная з’ява, звязаная са змяненнем цвёрдага гука [д] на мяккую афрыкату [z’] ([дз’]) пры яго палаталізацыі, а таксама вымаўленне гэтай афрыкаты.

Распаўсюджанне У рознай ступені ўласціва беларускай, польскай, кашубскай, сербалужыцкай мовам, а таксама асобным дыялектам рускай і славацкай моў.

Беларуская мова У старабеларускай мове дзеканне ўзнікла паміж XIV—XVI стагоддзямі. У помніках старабеларускай мовы адлюстроўваецца з пачатку XVI стагоддзя (адзін за всехъ, пападзись, людзіе, игдзе, серца людзские).

Цяпер з’яўляецца характэрнай асаблівасцю сучасных беларускай літаратурнай і дыялектнай моў (за выключэннем заходнепалескіх гаворак): дні — дзень, малады — маладзейшы, два — дзве.

Гл. таксама Аканне Цеканне

Крыніцы

Катэгорыя:Беларуская фанетыка Катэгорыя:Польская фанетыка