Жуліу Сезар Суарыс Эспіндула або Жуліа Сезар (; нар. , Дукі-ды-Кашыяс, Бразілія) — бразільскі футбаліст, брамнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2004—2014). Добра вядомы дзякуючы працяглым выступам за італьянскі клуб «Інтэр».
У 2009 годзе Міжнародная федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі абрала Жуліу Сезара трэцім брамнікам свету пасля Ікера Касільяса і Джанлуіджы БуфонаThe world's best Goalkeeper 2009. IFFHS.de.
Кар’ера Клубная Жуліу Сезар, які нарадзіўся ў штаце Рыа-дэ-Жанэйра, пачаў сваю спартыўную кар’еру ў клубе «Гражан Каўнтры Клуб», дзе ён правёў сваё дзяцінства. Пасля гэтага ён на працягу 6 гадоў гуляў за «Фламенгу» з Рыа-дэ-Жанэйра.
У 2004 годзе Жуліу Сезар падпісаў кантракт з «Інтэрам», але з-за перавышэння ліміту легіянераў у клубе не трапіў у заяўку і быў аддадзены ў арэнду ў «К’ева», за які аднак не згуляў ніводнай гульні. У жніўні 2005 года ігрок вярнуўся ў «Інтэр» і падпісаў з ім трохгадовы кантракт. На пазіцыі асноўнага брамніка клубу ён змяніў Франчэска Тольда.
У жніўні 2012 года Жуліу Сезар падпісаў чатырохгадовы кантракт з англійскі клубам «Куінз Парк Рэйнджэрс»Julio Cesar signs with QPR, pending visa . ESPNFC.. За англійскі клуб дэбютаваў 15 верасня ў гульні супраць супраць «Чэлсі», якая скончылася нулявой нічыёй. Ён стаў першым брамнікам каманды, выцесніўшы брамніка нацыянальнай зборнай Англіі, Роберта Грына, які сеў на лаўку запасных.
У першай палове 2014 года на правах арэнды выступаў за канадскі клуб «Таронта», пасля чаго перайшоў у «Бенфіку», дзе спачатку быў асноўным брамнікам, а пазней страціў месца ў складзе. У лістападзе 2017 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з лісабонскім клубамЖулио Сезар расторг контракт с «Бенфикой» и, вероятно, завершит карьеру. by.tribuna.com..
У студзені 2018 года праз 13 гадоў вярнуўся ў «Фламенгу»Жулио Сезар вернулся во «Фламенго» спустя 13 лет. by.tribuna.com.. Зноў згуляўшы ў бразільскай Серыі A 21 красавіка 2018 года ў матчы супраць клуба «Амерыка Мінейру» (2:0), аб’явіў аб завяршэнні кар’ерыБывший вратарь «Интера» и сборной Бразилии Жулио Сезар завершил карьеру. by.tribuna.com..
Міжнародная Жуліу Сезар з’явіўся ў заяўцы зборнай Бразіліі ў 2003 годзе, не правёўшы ніводнай гульні ў Кубку Канфедэрацый 2003, а дэбютаваў у зборнай 8 ліпеня 2004 года. Ён стаў пераможцам Кубка Амерыкі 2004.
Дасягненні Клубныя «Фламенгу»: Чэмпіён штата Рыа-дэ-Жанэйра (4): 1999, 2000, 2001, 2004 Уладальнік Кубка чэмпіёнаў Бразіліі: 2001 Уладальнік Кубка Меркасур: 1999 Уладальнік Кубка Гуанабара (3): 1999, 2001, 2004 Уладальнік Трафея Рыа: 2000
«Інтэрнацыянале»: Чэмпіён Італіі (4): 2007, 2008, 2009, 2010 Уладальнік Кубка Італіі (3): 2006, 2010, 2011 Уладальнік Суперкубка Італіі (4): 2005, 2006, 2008, 2010 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2010 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2010
«Бенфіка»: Чэмпіён Партугаліі (3): 2015, 2016, 2017 Уладальнік Кубка Партугаліі: 2017 Уладальнік Кубка лігі: 2016 Уладальнік Суперкубка Партугаліі: 2016
Міжнародныя Бразілія: Уладальнік Кубка Амерыкі: 2004 Уладальнік Кубка канфедэрацый: 2009
Асабістае жыццё Жанаты з бразільскай актрысай і мадэлью Сюзанай Вагнер, разам з якой выхоўвае дваіх дзяцей.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Фламенгу Катэгорыя:Ігракі ФК Бенфіка Лісабон Катэгорыя:Ігракі ФК Таронта Катэгорыя:Ігракі ФК Куінз Парк Рэйнджэрс Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК К’ева Катэгорыя:Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе