Зыгмунт Красі́нскі (; , Парыж — ) — польскі , ; прадстаўнік рамантызму.
Біяграфія
Вучыўся ў Варшаўскім універсітэце (1827—1929). Дэбютаваў гістарычнымі аповесцямі. Найбольш значны твор — драма «Нябоская камедыя» (1835), у якой адлюстраваны канфлікт паміж паэтычнай асобай і будзённасцю прыватнага жыцця, асуджанасць старога свету і гістарычная бесперспектыўнасць рэвалюцыі як разбуральнай сілы. Месіянізм, вера ў прагрэс чалавецтва праз пакуты, ахвяры, маральнае ўдасканаленне ў драме «Ірыдыён» (1836), паэмах «Тры думкі Генрыка Лігэнзы» (1840), «Напярэдадні» (1843), цыкле «Псалмы будучыні» (1845—1948). У лістах З. Красінскага ўтрымліваецца каштоўная інфармацыя пра літаратуру, мастацтва, філасофію эпохі.
Выбраная бібліяграфія Dzieła literackie. T. 1—3. Warszawa, 1973. Listy do Delfiny Potockiej. Warszawa, 1975.
Літаратура Малюковіч С. Красінскі // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999. Janion M. Zygmunt Krasiński: Debiut i dojrzałość. Warszawa, 1962. Sudoiski Z. Korespondencja Zygmunta Krasińskiego. Warszawa, 1968. Śliwiński M. Antyk i chrześcijaństwo w twórczości Zygmunta Krasińskiego. Słupsk, 1986.
Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі