Тахіні, тахіна або тхіна (таксама вядомая як кунжутная паста) — распаўсюджаная на Сярэднім Усходзе густая алеістая паста з молатага кунжутнага зерня, якую дадаюць як неабходны кампанент да многіх страў, напрыклад да фалафелю, да хумусу, акрамя таго, яна служыць асновай для многіх соусаў. У склад тахіны ўваходзіць перамолатае зерне кунжуту (100 %). Пры гатаванні пасту разводзяць вадой да кансістэнцыі вадкай смятаны, дадаюць лімонны сок, соль і часнок. Часта ў тахіні таксама дадаюць аліўкавы алей, молаты кумін, чырвоны перац, пятрушку і выкарыстоўваюць у якасці падліўкі або проста падаюць з пітой або хлебам.

Тахінавая маса выкарыстоўваецца для прыгатавання многіх усходніх ласункаў, напрыклад, халвы.

Літаратура Боровская Э. Еврейская кухня / Боровская Э. — М.: Эксмо, 2012. — 320 с.: ил. ISBN 978-5-699-56247-3

Спасылкі

Катэгорыя:Усходняя кухня Катэгорыя:Вегетарыянская кухня Катэгорыя:Арабская кухня Катэгорыя:Яўрэйская кухня