Э́йселмер ( ) — штучнае прэснае возера ў Нідэрландах, створанае на месцы былога заліва Зёйдэрзэ. злева|thumb|возера Эйселмер пазначана сінім
Возера мяжуе з правінцыямі Фрысландыяй на паўночным усходзе, Флеваландам на поўдні і ўсходзе, Паўночнай Галандыяй на захадзе. Эйселмер аддзелены ад Паўночнага мора 32 кіламетровай дамбай Афслёйтдэйк (Afsluitdijk) шырынёй каля 60 метраў. Вадаём атрымаў сваю назву ад ракі Эйсел, якая ўпадае ў яго праз невялічкае возера Кетэлмер. Эйселмер з’яўляецца найбуйнейшым па плошчы прэснаводным вадаёмам Заходняй Еўропы.
У 1975 годзе Эйселмер быў падзелены на дзве часткі дамбай Маркервардэйк (Markerwaarddijk), у выніку чаго ўтварылася возера Маркермер.
Пазней, у 1986 годзе на месцы асушаных полдэрамі тэрыторыях была ўтворана новая нідэрландская правінцыя Флеваланд.
Прызначэнне злева|thumb|Заход сонца па-над возерам ля горада Лелістад Сёння возера служыць важным сховішчам прэснае вады і выкарыстоўваецца для патрэб сельскай гаспадаркі, водазабеспячэння гарадоў. Магчымасці возера шырока выкарыстоўваюцца для рэкрэацыі.
Спасылкі
Катэгорыя:Азёры Нідэрландаў Катэгорыя:Штучныя азёры