Іва́н Пятро́віч Гане́нка (, г.  — ) — савецкі партыйны дзеяч, адзін з арганізатараў партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Скончыў ў 1938 годзе. Удзельнік Грамадзянскай вайны. З 1924 года на камсамольскай, прафсаюзнай і партыйнай працы.

З 26 сакавіка 1941 па 1 верасня 1943 года сакратар ЦК КП(б)Б, адначасова ў 1941—42 гадах член Ваеннага савета 13-й арміі, намеснік начальніка палітупраўленняў Заходняга і Волхаўскага франтоў, з 1942 года намеснік начальніка БШПР.

У 1945—47 гадах загадчык аддзела прамысловасці і камуністычнага будаўніцтва ЦК КП(б)Б. З 1948 1-ы сакратар Полацкага абкама КП(б)Б. З 3 чэрвеня 1950 па 20 верасня 1952 года сакратар і член Бюро ЦК КП(б)Б. У 1952—61 інспектар ЦК КПСС, 1-ы сакратар Астраханскага абкама КПСС.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1954—62, Вярхоўнага Савета БССР у 1947—55 гадах.

З 1961 года на пенсіі.

Памёр у 1995 годзе, пахаваны на Новадзявочых могілках.

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы БССР Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы РСФСР Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы СССР Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя на Новадзявочых могілках Катэгорыя:Сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Кандыдаты ў члены ЦК КПСС