«Radio Ga Ga» — песня брытанскага рок-гурта Queen. Яе выпусцілі як сінгл разам з песняй Яна Мэя "I Go Crazy" на адваротным боку. Яна паднялася да другога радка хіт-параду Брытаніі і да першага ў 19 краінах свету. Выконвалася практычна на ўсіх канцэртах гурта, у тым ліку і на легендарным канцэрце «Live Aid» 13 ліпеня 1985 года, калі рытм прыпеву песні адбівалі у ладкі 72 000 чалавек. Песня трапіла ў зборнікі Greatest Hits II і Classic Queen.
Гісторыя У першапачатковым варыянце песня называлася «Radio Ca-Ca», а не «Radio Ga Ga». Уласна гэтую фразу вымавіла маленькае дзіця Роджэра Тэйлара. Тэйлар напісаў гэтую песню як матэрыял для свайго сольнага альбома, але астатнія члены гурта разглядзелі патэнцыйны хіт, дапісалі словы і інструментальныя партыі. У прыватнасці змяніўшы назву на «Ga Ga».
Тэйлар патлумачыў, якім чынам узнікла ідэя выкарыстання ў сцэнары відэакліпа кадраў з «Метраполіса» Фрыца Ланга: «Джорджыа Мародэр купіў аўтарскія правы на фільм Метраполіс і захацеў, каб мы напісалі да яго песню. Песню мы напісалі і аддалі ў абмен на права выкарыстоўваць некаторыя кадры з фільму». Правы на трансляцыю гэтых кадраў пазней прыйшлося выкупляць у ГДР, які з'яўляўся праваўладальнікам на той момант. У 2023 годзе фільм перайшоў у грамадскую ўласнасцьhttps://en.wikipedia.org/wiki/2023_in_public_domain.
Відэакліп У кліпе выкарыстаны кадры з фільма «Метраполіс» і кінахронікі часоў Другой Сусветнай вайны. Пасля ўступу з’яўляецца гурт, які сядзіць на «лятальным аўтамабілі». Фрэдзі Меркуры з Роджэрам Тэйларам наперадзе, а Браян Мэй і Джон Дзікон — ззаду. Спачатку кліп чорна-белы, але далей «набывае» колер і на экране з’яўляецца Фрэдзі Мэркуры ў чорных штанах і ў чырвоным касцюме. Падчас прыпеву зноў з’яўляецца гурт і фэны «Queen», пераапранутыя ў белыя касцюмы. Усе разам адбіваюць рытм прыпеву песні. Гэтая ідэя спадабалася шматлікім слухачам «Queen» і яны на кожным канцэрце гурта пляскалі ў ладкі падчас прыпеву. Падчас выканання другога куплета выкарыстоўваліся кадры з больш ранніх кліпаў Queen. У другім прыпеве рытм трохі мяняецца і з інструментаў застаюцца толькі бубны, але пасля слоў «Radio what’s new» гурт вяртаецца да звыклага рытму. Падчас выканання ўсёй песні не было чуваць гітары Браяна Мэя. Яна пачне праслухоўвацца толькі ў канцы песні. Пасля заканчэння гітарнай партыі Фрэдзі спявае апошнія словы. Музыка паступова заціхае і кліп канчаецца.
Склад удзельнікаў запісу
Фрэдзі Меркуры – вакал, клавішныя Браян Мэй – гітара, бэк-вакал Роджэр Тэйлар – акустычыя і электронныя бубны, драм-машына, бэк-вакал, клавішныя Джон Дзікон – бас-гітара
Катэгорыя:Песні Queen Катэгорыя:Песні 1983 года Катэгорыя:Сінглы EMI Records Катэгорыя:Песні Вялікабрытаніі Катэгорыя:Песні на англійскай мове