Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2008 (, таксама вядомы як Maplin UK Championship 2008 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 13 па 21 снежня 2008 года ў міжнародным цэнтры Тэлфарда, у Тэлфардзе, Англія. Турнір стаў 32-м розыгрышам чэмпіянату Вялікабрытаніі, які штогод праходзіць з 1977 году. Прызавы фонд турніру склаў £625,000, з якіх £100,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў Шон Мёрфі, які перайграў на сваім шляху да тытула Мартына Гоўлда (9:7), Марка Алена з Паўночнай Ірландыі (9:5), Стывена Лі ў чвэрцьфінале (9:3), шатландца Стывена Магуайра ў паўфінальным матчы (9:4) і Марку Фу з Ганконга ў напружаным фінальным паядынку (10:9). Такім чынам, 26-гадовы англічанін выйграў свой пяты прафесійны і трэці рэйтынгавы тытул, а таксама другое прафесійнае спаборніцтва ў 2008 годзе (пасля нярэйтынгавага кубку Мальты). Апроч таго, Мёрфі стаў дзясятым снукерыстам у гісторыі, якія выйгравалі чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету (2005) — два з трох спаборніцтваў трайной снукернай кароны.
Турнір
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2008 года стаў 32-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1977 годзе і з 1984 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з Мастэрс і чэмпіянатам свету), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным рэйтынгавым турнірам пасля чэмпіянату свету. З самога заснавання чэмпіянат Вялікабрытаніі праходзіў у такіх гарадах Англіі, як Блэкпул (1977), Прэстан (1978—1997), Борнмут (1998—2000) і Ёрк (2001—2006). З 2007 года першынства стала праходзіць у Тэлфардзе ў Міжнародным цэнтры Тэлфарда
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2008 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся пятым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2008/2009.
Рэйтынгавыя ачкі
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2008 меў найвялікшае размеркаванне рэйтынгавых ачкоў сярод усіх спаборніцтваў пасля чэмпіянату свету. Пераможца турніру атрымаў 7500 ачкоў (пераможца чэмпіянату свету атрымліваў 10000 балаў).
ДасягненнеАчкі Ачкі ()Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.Пераможца7500Фіналіст6000Паўфіналісты4800Чвэрцьфіналісты37501/8 фіналу28501/16 фіналу210010501/24 фіналу (квал.)17258631/32 фіналу (квал.)13506751/40 фіналу (квал.)9754881/48 фіналу (квал.)600300
Асноўная сетка
Фінал
Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Ян Верхаас.Міжнародны цэнтр Тэлфарда, Тэлфард, Англія, 21 снежня 2008. Марка Фу (14) 9:10 Шон Мёрфі (3) 14 Сусветны рэйтынг 3 2 Перамогі на турнірах 4 1 Рэйтынгавыя турніры 2 Статыстыка выступаў на чэмпіянатах Вялікабрытаніі Колькасць тытулаў Колькасць удзелаў Колькасць згуляных матчаў Колькасць выйграных матчаў Колькасць соценных серый Найвышэйшая серыя Статыстыка асабістых сустрэч 2 (2; 0) Лік асабістых сустрэч (рэйтынгавыя турніры; чэмпіянат Вялікабрытаніі) 2 (1; 0) 14 (13; 0) Лік па фрэймах (рэйтынгавыя турніры; чэмпіянат Вялікабрытаніі) 22 (16; 0) 0 (0; 0) Лік па фіналах (рэйтынгавыя турніры; чэмпіянат Вялікабрытаніі) 0 (0; 0)
ТурнірСтадыяЛікГран-пры 2007 Групавы раўнд Марка Фу4:3 Шон МёрфіАйрыш Мастэрс 2004 1/24 фіналу (квал.) Марка Фу5:3 Шон МёрфіЧэмпіянат свету 2002 1/24 фіналу (квал.) Марка Фу4:10 Шон Мёрфі Мастэрс 2001 Уайлдкард раўнд Марка Фу1:6 Шон Мёрфі Дзённая сесія: 34:74, 56:48, 0:99 (99), 103:17 (102), 4:70, 0:73 (73), 143:0 (69, 74), 31:66 102 Найвышэйшая серыя 99 1 Соценныя серыі 0 4 Серыі 50+ 6
Спасылкі Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2008 на Snooker.org Статыстыка чэмпіянату Вялікабрытаніі 2008 на CueTracker.net
Катэгорыя: Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры Катэгорыя:2008 год у снукеры Катэгорыя:Спорт у Англіі ў 2008 годзе Катэгорыя:Снукерны сезон 2008/2009 Катэгорыя:Снукерныя турніры ў Англіі Катэгорыя:Снежань 2008 года