Вуліца Серафімовіча — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска. Названа ў гонар Аляксандра Серафімовіча, рускага савецкага пісьменніка, лаўрэата Сталінскай прэміі першай ступені (1943). У 1930-х гг. разам з вуліцай Пуліхава была часткай Фрунзенскай вуліцыНечаканы шкілет у шафе 2-х вуліц Мінска // Блог Андрэя БерастоўскагаУ атласе "Улицы Минска. План города, справочник" (под ред. И. Чумак и др. 18-е издание, Минск "Квадрограф", 2020) на старонцы 84 памылкова сцвярджаецца, што да 1953 г. вуліца Серафімовіча мела назву "Іванаўскай".

Апісанне Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Судмаліса побач з станцыяй метро «Пралетарская» і чыгуначнай станцыяй «Мінск-Усходні» і цягнецца ў бок Партызанскага праспекта, пераходзячы ў Рабочы завулак.

Славутасці і цікавыя факты

№ 11 (раней вуліца Судмаліса, 20) — будынак Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці (1977; архітэктары Э. Зубялевіч, У. Старчанка). Узведзены як . Побач з вуліцай знаходзіцца буйны транспартны вузел: аўтобусны парк, станцыя метро Пралетарская, чыгуначная станцыя «Мінск-Усходні». Няцотны бок вуліцы пачынаецца з дома № 11, а цотны — з № 2. Аднак па стане на 1981 г. існаваў дом 9, дзе знаходзіўся трэст «Мінсксельбуд» Міністэрства сельскай гаспадаркі БССРМинск: Адресно-справочная книга/[Сост. В.В. Метельская, М.И. Хоревич, В.Д. Редько, Н.А. Роттер].— Мн: Полымя, 1981, с.83. Архітэктура вуліцы спалучае сучасныя шматпавярховыя дамы, 4-павярховыя панэльныя дамы пасляваенных часоў, індывідуальную забудову. Ідзе тэндэнцыя пераўтварэння прыватных кватэр 4-павярховых «сталінак» у офісыВул. Серафімовіча. Маленькі бізнес-цэнтр Мінска ў старой частцы горада (Блог Андрэя Берастоўскага). Дом № 19 быў будынкам школы, а цяпер там дзейнічае Хрысціянскі сацыяльны цэнтр Каталіцкай царквы, дзе на беларускай мове праводзіцца навучанне дзяцей розным ведам і навыкам узроўня дзіцячага сада і школы«Гэта нешта новае для Беларусі». Як працуе хрысьціянскі цэнтар, дзе гадуюць беларускую эліту // Радыё Свабода. Па стане на 1981 г. існаваў дом 26а, дзе працавала цырульняМинск: Адресно-справочная книга/[Сост. В.В. Метельская, М.И. Хоревич, В.Д. Редько, Н.А. Роттер].— Мн: Полымя, 1981, с.120.

Спасылкі

Спасылкі Вуліца Серафімовіча на карце Auto.by Вул. Серафімовіча. Маленькі бізнес-цэнтр Мінска ў старой частцы горада і Нечаканы шкілет у шафе 2-х вуліц Мінска // Блог Андрэя Берастоўскага Вуліца Серафімовіча на сайце "Мінск стары і новы" Вуліца Серафімовіча ў архітэтурнай базе Рhotobuildings

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Ленінскі раён (Мінск)