Бітва пад Вільяндзі, Бітва на дзень Святога Мацвея () — адна з найбольш значных бітваў між немцамі і эстамі, якая адбылася ля горада Вільяндзі 21 верасня 1217 годзе, у часе Лівонскага крыжовага паходу.
Удзельнікі З боку эстаў выступала кааліцыя шасці асноўных правінцый (маакондаў) кантынентальнай Эстоніі: Равала (Рэвель), Ляэнемаа (Раталія), Хар’юмаа (Гарыэн), Вірумаа (Віронія), Ярвамаа (Гервен) і Сакала. Іхняе войска налічвала каля шасці тысяч салдат.
Супраць эстаў выступіла трохтысячнае лівонскае войска, якое складалася з войскаў рыжскага біскупа, крыжакоў графа Альберта з Гальштыніі, ордэна мечаносцаў і рушэння нядаўна перавернутых у хрысціянства латгалаў (летаў) і ліваў.
Ход бітвы Крыжакі нанеслі эстам сакрушальнае паражэнне. Агульныя страты кааліцыі склалі амаль 1000 чалавек, не лічачы загінулых падчас уцёкаў. Загінулі таксама Лембіт (правадыр эстаў) і Каўпа (перавернуты ў хрысціянства правадыр лівонцаў).
Немцам дасталася каля дзвюх тысяч баявых коней.
Вынікі Гэтая перамога германцаў прадвызначыла далейшы лёс цэнтральнай і паўднёвай Эстоніі, якія былі скораны цягам двух наступных гадоў. У канцы XIII стагоддзя аўтар сярэднявечнай Лівонскай рыфмаванай хронікі пісаў, што пасля гэтай бітвы эстаў прымусілі плаціць царкоўную дзесяціну, будаваць замкі і цэрквы.
Літаратура Генрих Латвийский. Хроника Ливонии / С. А. Аннинский. — М.; Л., 1938. (лацінскі тэкст з расійскім перакладам) Livlandishe Reinchronik mit Anmerkungen, Namenverzeichniss und Glossar. Herausgeben von Leo Meyer. — Paderborn, 1876. Чешихин Е. В. История Ливонии с древнейших времен. В 3 тт. Т.1. — Рига, 1884.
Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Лівонская канфедэрацыя 1217 Катэгорыя:Бітвы XIII стагоддзя Катэгорыя:Паўночныя крыжовыя паходы Катэгорыя:Сярэдневяковая Эстонія Катэгорыя:Падзеі 21 верасня Катэгорыя:1217 год у Еўропе Катэгорыя:Канфлікты 1217 года Катэгорыя:XIII стагоддзе ў Эстоніі