Лерой Ёхан Фер (; нар. , Зутэрмер, Нідэрланды) — нідэрландскі футбаліст, паўабаронца турэцкага клуба «Аланьяспор» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Нідэрландаў. Бацькі Лероя паходзяць з Нідэрландскіх Антылаў.
Клубная кар’ера Упершыню Фер з’явіўся ў асноўнай камандзе «Феенорда» ў сезоне 2007/08. 2 снежня Лерой дэбютаваў у Эрэдывізі пад кіраўніцтвам Берта ван Марвейка. Ва ўзросце 17 гадоў Лерой на 84-й хвіліне замяніў Нуры Шахіна ў матчы супраць «Хераклеса» (6:0)Feyenoord — Heracles Almelo (6:0) vi.nl. . Праз чатыры дні, 6 снежня, Лерой падпісаў свой першы прафесійны кантракт з «Феенордам» да лета 2012 года. У сезоне 2008/09 Фер паступова стаў іграком асноўнага складу, гуляючы ў зоне атакуючага паўабаронцы пад Роем Макаем. 18 верасня 2008 года Фер дэбютаваў на еўрапейскай арэне ў Кубку УЕФА ў матчы супраць шведскага «Кальмара». У сезоне 2009/10 ігрок стаў ключавой фігурай каманды, вярнуўшыся на пазіцыю апорнага паўабаронцы.
Сезон 2011/12 Фер пачаў з двух галоў у стартавых чатырох матчах чэмпіянату Нідэрландаў, пасля чаго 1 верасня 2011 года перайшоў у «Твентэ», падпісаўшы кантракт па схеме «3+1»Лерой Фер перешел из «Фейеноорда» в «Твенте». Sports.ru. . 13 ліпеня 2013 года Фер падпісаў кантракт з англійскім клубам «Норвіч Сіці»Norwich City sign Leroy Fer from FC Twente. BBC Sport, аднак у першым жа сезоне «канаркі» занялі 18 месца ў чэмпіянаце і пакінулі Прэм’ер-лігу.
28 жніўня 2014 года перайшоў у лонданскі «Куінз Парк Рэйнджэрс», які вярнуўся ў Прэм’ер-лігу. Застаўся ў клубе і пасля таго, як той зноў вылецеў у Чэмпіёншып па выніках сезона 2014/15. У лютым 2016 года на правах арэнды стаў іграком «Суонсі Сіці»«Суонси» арендовал у «КПР» Фера. by.tribuna.com, а ў ліпені быў выкуплены валійскім клубам«Суонси» выкупил Фера у «КПР». by.tribuna.com. Пазней стаў капітанам «Суонсі Сіці».
Па заканчэнні сезона 2018/19 пакінуў валійскую каманду ў якасці свабоднага агента. З ліпеня 2019 года стаў трэніравацца з «Феенордам» і ў выніку падпісаў з ім кантрактЛерой Фер вернулся в «Фейеноорд» спустя 8 лет. Им интересовался «Локомотив». by.tribuna.com.
У жніўні 2021 года перайшоў у турэцкі «Аланьяспор».
Міжнародная кар’ера 26 жніўня 2009 года Фер абвясціў, што ён прыняў канчатковае рашэнне і аддаў перавагу выступам за нацыянальную зборную Нідэрландаў на міжнароднай арэнеFer houdt van de Antillen maar kiest voor Oranje. Voetbalzone.nl , у складзе якой дэбютаваў 11 жніўня 2010 года ў таварыскай гульні супраць зборнай Украіны (1:1). Да гэтага Фер меў магчымасць выступаць за зборную Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў.
Дасягненні «Фееноорд»: Уладальнік Кубка Нідэрландаў: 2008
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Нідэрландаў Катэгорыя:Ігракі зборнай Нідэрландаў па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Аланьяспор Катэгорыя:Ігракі ФК Феенорд Катэгорыя:Ігракі ФК Суонсі Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Куінз Парк Рэйнджэрс Катэгорыя:Ігракі ФК Норвіч Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Твентэ