Та́ркалес або Рыа-Грандэ-дэ-Та́ркалес () — рака ў Коста-Рыцы ў правінцыі Пунтарэнас. Бярэ пачатак у сутоке рэк Вірылья і Рыа-Грандэ-дэ-Сан-Рамон на вышыні 280 м над узроўнем мора і цячэ на паўднёвы захад, упадае ў заліў Нікоя Ціхага акіяна.

Даўжыня ракі 52 км, ад вытокаў Вірыльі — 111 км. Плошча басейна 2121 км². У басейне ракі жыве амаль палова насельніцтва Коста-Рыкі, з-за чаго рака з'яўляецца найбольш забруджанай ў краіне. У ніжнім цячэнні служыць натуральнай паўночнай мяжой нацыянальнага парка Карара.

Асноўны прыток — рака Турубарэс.

Спасылкі Ballestero, Maureen: Tárcoles River Basin, Costa Rica: Background Paper (Басейн ракі Таркалес: дапаможны матэрыял). (2003)

Катэгорыя:Рэкі Коста-Рыкі