Табуля́тар — электрамеханічная машына, прызначаная для аўтаматычнай апрацоўкі (сумавання і катэгарызацыі) лічбавай і літарнай інфармацыі, запісанай на перфакартах, з выдачай вынікаў на папяровую стужку ці спецыяльныя бланкі. Таксама прыстасаванне ў пішучых машынках для друкавання табліц.
Ужываліся для апрацоўкі масіваў інфармацыі да таго, як сталі шырока распаўсюджаны электронна-вылічальныя машыны. У СССР з’яўляліся асноўным тэхналагічным абсталяваннем машыналічыльных станцый. Таксама выкарыстоўваліся ў вылічальных цэнтрах як дапаможнае абсталяванне для апрацоўкі параўнальна невялікіх масіваў інфармацыі, якія не патрабуючць выканання лагічных аперацый.
Табулятары маглі досыць эфектыўна выконваць дзеянні складання і адніманні. Множанне і дзяленне выконваліся метадам паслядоўнага шматразовага складання і аднімання. Праца табулятара здзяйснялася ў адпаведнасці з набранай на камутацыйнай панэлі праграмай.
Гісторыя стварэння
Першы статыстычны табулятар быў пабудаваны амерыканцам Германам Холерытам, з мэтай паскорыць апрацоўку вынікаў перапісу насельніцтва, які праводзіўся ў ЗША ў 1890 годзе. Ідэя магчымасці выкарыстання для гэтых мэт перфакарт належала высокапастаўленаму чыноўніку бюро перапісу Джону Шоу Білінгсу (будучаму цесцю Холерыта). Холерыт скончыў працу над табулятарам да 1890 года. Затым у бюро перапісу былі праведзены выпрабаванні, і табулятар Холерыта ў спаборніцтве з некалькімі іншымі сістэмамі быў прызнаны лепшым. З вынаходнікам быў заключаны кантракт. Пасля правядзення перапісу Холерыт быў узнагароджаны некалькімі прэміямі, і атрымаў званне прафесара ў Калумбійскім універсітэце.
Холерыт арганізаваў фірму па вытворчасці табуляцыйных машын TMC (Tabulating Machine Company), прадаючы іх чыгуначным упраўленням і ўрадавым установам. Гэтаму прадпрыемству спадарожнічаў поспех. З гадамі яно зведала шэраг змен — зліццяў і пераназванняў. З 1924 года фірма Холерыта стала называцца IBM.
Зноскі
Літаратура
Табуля́тар //
Спасылкі
Табулятары у музеі гісторыі айчынных камп’ютараў Гісторыя камп’ютара. Табулятар Холерыта Г. В. Электрическая машина Голлерита для подсчета статистических данных В. О. Ф. Э. М. 1895 г. № 225. Стр. 193—201.
Катэгорыя:Вылічальная тэхніка Катэгорыя:Перфаносьбіты