Капцюганскі валун — геалагічны помнік прыроды на Беларусі (з 1994). За 1,3 км на поўдзень ад вёскі Ладыга Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці, ва ўрочышчы Касцюганскі Лес. Валун граніта-гнейсу. Даўжыня 4,7 м, шырыня 3,4 м, вышыня 2,2 м, у абводзе 12,4 м, аб'ём 18,6 м³, маса каля 49 тон. Прынесены ледавіком 200—120 тысяч год назад са Скандынавіі. У язычніцкія часы — культавы камень.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Валуны Беларусі Катэгорыя:Геалогія Шчучынскага раёна Катэгорыя:Славутасці Шчучынскага раёна Катэгорыя:Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Ладыга (Шчучынскі раён) Катэгорыя:Культавыя камяні