Чарня́ўка — рака ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Беседзь (басейн ракі Сож)

Даўжыня ракі 17 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 м/км. Плошча вадазбору 83 км². Пачынаецца за 2 км у напрамку на ўсход ад былой вёскі Рвенск, упадае ў Беседзь за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Кісялёўка. Вадазбор у межах Аршанска-Магілёўскай і Чачорскай раўнін. Прыток — рака Чарнавутка (справа). У вярхоўі рака часткова каналізаваная.

Каля ракі былыя населеныя пункты Клеткі, Саматэвічы, Кісялёўка.

Літаратура

Катэгорыя:Прытокі Беседзі Катэгорыя:Рэкі Касцюковіцкага раёна