Аляксандр Уладзіміравіч Шот (, в. Дзямідавічы, Дзяржынскі раён, БССР) — беларускі медык, спецыяліст у галіне хірургіі. Доктар медыцынскіх навук (1964), прафесар (1967). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1977). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1988)

Біяграфія Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1953), у 1965—1992 гадах загадчык кафедры гэтага інстытута.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па абдамінальнай хірургіі, транспланталогіі, ангіягенным сэпсісе. Распрацаваў і ўкараніў у практыку пратэзаванне клапанаў аорты без выключэння сэрца з кровазвароту.

Асабістае жыццё У 1954 годзе нарадзіўся сын Уладзімір, які таксама стаў хірургам і доктарам медыцынскіх навук.

Літаратура Шот Аляксандр Уладзіміравіч // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. — Мінск. 2004. — С. 611.

Спасылкі

Шотт Александр Владимирович // Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Шотт Александр Владимирович // Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта База патентов Беларуси

Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дзяржынскім раёне Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР