Спаса-Праабражэнскі сабор — праваслаўны храм у Оўручы, кафедральны сабор Оўруцкай і Карасценскай епархіі УПЦ (МП).

Гісторыя Узведзены ў 2001 годзе злева ад уезду ў Оўруч з поўдня, на месцы былога езуіцкага касцёла, які ў канцы XVIII ст. зрабіўся ўніяцкім храмам, з 1831 года — праваслаўным, а ў 1930-я гады быў знішчаны савецкай уладай. Адноўлены ў новым архітэктурным абліччы Спаса-Праабражэнскі храм стаў кафедральным саборам Оўруцкай і Карасценскай епархіі УПЦ (МП).

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Жытомірскай вобласці Катэгорыя:Оўруч Катэгорыя:З’явіліся ў 2001 годзе Катэгорыя:Храмы Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата