Каралеўскі ваенна-марскі флот () — асноўная частка ваенна-марскіх сіл Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.

Гісторыя флоту пачынаецца з 18 стагоддзя, калі ён адыграў важную ролю ў станаўленні і пашырэнні Брытанскай імперыі. У 19—20 стагоддзях быў самым магутным флотам свету, адыграў значную ролю ў паспяховых ваенных дзеяннях краіны ў двух сусветных войнах. Сярод краін НАТА цяпер другі па моцы пасля Флоту ЗША флот альянсу, здольны праводзіць ваенныя аперацыі ў глабальным маштабе.

Цяперашні флот Вялікабрытаніі мае ў сваім складзе каля 90 караблёў, уключаючы авіяносцамі «Арк Роял» і «Іластрыяс», падраздзяленнямі марской пяхоты і ваеннай авіяцыі.

Арганізацыя

Каралеўскі ваенна-марскі флот Вялікабрытаніі кіруецца Міністэрствам абароны. Да 1964 года гэта функцыя выконвалася Адміралцействам, затым яно ўвайшло ў склад Міністэрства абароны. Вышэйшы орган кіравання флотам — Адміралцейскі Камітэт, старшынёй якога з’яўляецца Першы Лорд Адміралцейства, адначасова Дзяржаўны сакратар па абароне (эквівалент міністра абароны; да 1964 — старшынёй быў ваенна-марскі міністр), асоба грамадзянская, як правіла, прадстаўнік кіруючай партыі, дэпутат парламента.

Да 1964 г у Адміралцейскі Камітэт у залежнасці ад становішча ўваходзілі звычайна ад 9 да 15 членаў (асноўнае ядро): Першы Лорд Адміралцейства (ваенна-марскі міністр), Першы марскі лорд (начальнік галоўнага марскога штаба), Другі марскі лорд (начальнік асабовага склада флоту), Трэці марскі лорд (начальнік караблебудавання і ўзбраенні флоту), Чацвёрты марскі лорд (начальнік забеспячэння і транспарту флоту), Пяты марскі лорд (начальнік марской авіяцыі).

Пасля 1964 Камітэт складаецца з чатырох міністраў — грамадзянскіх асоб і (як правіла) сямі радавых членаў, за адным выключэннем — прафесійных ваенных маракоў.Royal Navy Organisation

Пункты базіравання

Ваенна-марскі флот ВМБ Деванпарт, (), Плімут ВМБ Клайд, () ВМБ Портсмут ()

Ваенна-марская авіяцыя Марская авіябаза Калдраўз () Марская авіябаза Ёвілтан ()

Гл. таксама Каралеўскі дапаможны флот Вялікабрытаніі Гранд-Фліт HMS

Спасылкі

Афіцыйная старонка Каралеўскага ВМФ Вялікабрытаніі

Катэгорыя:Ваенна-марскія сілы Вялікабрытаніі