Студзянец, Вангінскі канал — рака ў Беларусі, у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток Нёмана.
Даўжыня — 9,5 км. Плошча вадазбору 38 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,8 м/км.
Пачынаецца каля вёскі Белеўцы, упадае ў Нёман за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Моцевічы. Рэчышча каналізаванае на працягу 8,7 км: ад вытоку да вёскі Андрашоўшчына.
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Гродненской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Прытокі Нёмана Катэгорыя:Рэкі Лідскага раёна