Пепсі́н ( — страваванне) — пратэалітычны фермент страўнікавага соку жывёл і чалавека, які ажыццяўляе расшчапленне бялкоў. Малекулярная маса каля 35 000.

Утвараецца ў страўніку ў выглядзе неактыўнага пепсінагену, актывуецца пад уплывам салянай кіслаты страўнікавага соку.

Пепсін гідралізуе пептыдныя сувязі ў бялках і пептыдах з утварэннем больш простых пептыдаў і свабодных амінакіслот.

Прэпарат пепсіну ўжываюць пры хваробах страўнікавага тракту.

Літаратура

Катэгорыя:Страўнік Катэгорыя:Ферментаваная ежа