«Альбом Віленскі» (, ) ― серыя альбомаў літаграфій з відамі Вільні і яе ваколіц, помнікамі архітэктуры, партрэтамі гістарычных дзеячаў, характэрнымі сацыяльнымі тыпажамі Беларусі, Літвы і Польшчы.

Выданні Альбома

Выхад альбому стаў магчымым у атмасферы адноснага змякчэння рэпрэсій у Літве і Беларусі пасля амністыі 1841 года, якая характарызавалася пошукам новых сімвалаў літоўскай ідэнтычнасці. Альбомы выходзілі ў 1842―1875 гадах ініцыятывай віленскага лекара і мецэната Яна Казіміра Вільчынскага ― у шасці выпусках, неаднолькавых па аб’ёме і фармату, у двух варыянтах ― больш дарагія каляровыя літаграфіі і больш танныя манахромныя.

Мастакі «Альбома Віленскага» Арыгіналамі ілюстрацый сталі каля 350 твораў беларускіх, польскіх і рускіх мастакоў, якія жылі ці бывалі ў Літве і Беларусі: Ян Дамель, Міхал Андрыёлі, Канстанцін Кукевіч, Іван Хруцкі, , Марцін Залескі, Антон Залескі і іншыя. Эстампы з іх прац рабілі парыжскія мастакі-літографы , Франсуа Грэнье, , Філіп Бенуа (; 1813—1905) і іншыя. Альбомы друкавала парыжская друкарня Лемерсье.

Сюжэты «Альбома Віленскага»

Вялікая колькасць твораў у Альбоме прысвечана Вільні і яе ваколіцам — гарадскім вуліцам, гістарычным будынкам (універсітэт, сабор св. Станіслава, касцёлы і іншае). Разнастайныя па выкананні партрэты дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў ― Стефана Баторыя, Яна Снядэцкага, Станіслава Юндзіла, Барбары Радзівіл, Станіслава Манюшкі, Уладзіслава Сыракомлі і інш. Трэцяя серыя «Віленскага альбома» (1850) складалася з дзевяці эстампаў з медных гравюр па рысунках Францішка Смуглевіча на тэмы польскай гісторыі («Прысяга Тадэвуша Касцюшкі на кракаўскім рынку», «Смерць Хадкевіча», «Уступленне Баляслава Храбрага ў Кіеў»).

У Музеі Віленскага ўніверсітэта захоўваецца 163 літаграфіі з Альбома. У віленскай карціннай галерэі адна зала цалкам прысвечана «Альбому Віленскаму».

З «Альбома Віленскага»

Крыніцы

Літаратура

Pranciškus Smuglevičius ir jo epocha. Vilnius: Vilniaus dailės akademijos leidykla, 1997. —

Спасылкі Album de Vilna Album de Vilna. 1845—1875: A View of Vilnius from the Northwest Dominikonu St. in Vilnius Gates of Dawn St Governor General’s Residence, and Astronomic Observatory in Vilnius The French Army in the Town Hall Square Verkiai Vilnius Cathedral Vilnius University Двор Петра Скарги (Великий) и костёл святых Янов (с «Album de Wilna» Я.Вильчинского)

Катэгорыя:Выяўленчае мастацтва Літвы Катэгорыя:Выяўленчае мастацтва Беларусі