Уклеенка — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 20 км на поўдзень ад горада Полацк, за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Гаравыя Гомельскага сельсавета, за 1,5 км на захад ад возера Гомель, у басейне ракі Крашанка.
Плошча паверхні 0,02 км². Даўжыня 0,23 км, найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 0,65 км.
Размешчана сярод лесу. Схілы катлавіны невыразныя, на поўдні вышынёй да 10 м. Злучана ручаём з возерам Доўгае.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна