Валькі́ (, ) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Янавіцкага сельсавета.

Гісторыя У XVIII ст. вёска Праніна ў Віцебскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1770 годзе ў складзе маёнтка Глазамічы, маёмасць Пацеяў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай, у 1772 годзе ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. Уваходзіла ў Віцебскі павет Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў. У XIX ст. вядома ў складзе маёнтка Глазамічы ў Суражскім павеце Віцебскай губерні, уласнасць памешчыка Фёдара Багдановіча. Паводле інвентара 1846 года вёска (9 двароў), прыватная ўласнасць малалетніх нашчадкаў Багдановічаў. У 1870 годзе ў Янавіцкай воласці Веліжскага павета Віцебскай губерні. У пачатку XX ст. вёска (165 дзесяцін зямлі) адносілася да Глазаміцкай сельскай грамады. У 1905 годзе ў вёске 19 двароў.

Насельніцтва

XIX стагоддзе: 1846 — 149 чал. XX стагоддзе: 1905 — 172 чал.; 1926 — 228 чал.; 1941 — 278 чал.; 1969 — 241 чал. XXI стагоддзе: 2003 — 122 чал.; 2018 — 62 чал.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Янавіцкі сельсавет (Віцебскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна