Бандары́ (, ) — вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Жукоўшчынскага сельсавета.
Геаграфія Вёска знаходзіцца за 27 км на поўнач ад Дзятлава, на рацэ Нёман, на беразе невялікага возера Войтава Яма, на захадзе мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе, далей цераз Гезгалы, па шашы Ліда—Дзятлава. Непадалёк праходзіць чыгунка Ліда—Баранавічы, на супрацьлеглым беразе знаходзіцца станцыя Нёман.
Дзве прамалінейныя вуліцы сыходзяцца на ўсходняй ускраіне і забудаваны двухбакова драўлянымі сядзібамі.
Гісторыя Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае вёску Бандары ў складзе Беліцкай парафіі, як уласнасць князя Караля Радзівіла ў дзяржанні Статкевіча, генерал-маёра літоўскіх войскаўpawet.net.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1865 годзе ў Лідскім павеце Віленскай губерні, 74 душы мужчынскага полу. У 1897 годзе ў Беліцкай воласці.
У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
Насельніцтва 1897 год — 216 чал. 1905 год — 259 чал. 1908 год — 269 чал. 1923 год — 239 чал. 1996 год — 55 чал. 2009 год — 26 чал. 2015 год — 18 чал.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Жукоўшчынскі сельсавет (Дзятлаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Дзятлаўскага раёна