Грэ́цыя (), Грэ́чаская Рэспу́бліка () — краіна, якая знаходзіцца ў паўднёвай частцы Балканскага паўвострава ў паўднёва-ўсходняй Еўропе. Паводле перапісу 2011 года, насельніцтва Грэцыі — 10,8 млн жыхароў. Афіны — сталіца і самы буйны горад у краіне, Фесалонікі — другі па велічыні горад, які часта называюць другой сталіцай.
Грэцыя стратэгічна размешчана на скрыжаванні Еўропы, Азіі і Афрыкі. Краіна мае сухапутныя межы з Албаніяй на паўночным захадзе, Македоніяй і Балгарыяй на поўначы і Турцыяй на паўночным усходзе. Грэцыя складаецца з дзевяці геаграфічных рэгіёнаў: Македоніі, Цэнтральнай Грэцыі, Пелапанеса, Фесаліі, Эпіра, Эгейскіх астравоў (у тым ліку Дадэканеса і Кікладаў), Фракіі, Крыта і Іанічных астравоў. На ўсходзе краіна абмываецца Эгейскім морам, на захадзе — Іанічным морам, а на поўдні — Міжземным морам. Грэцыя мае самую доўгую берагавую лінію на беразе Міжземнага басейна і адзінаццатую па даўжыні берагавую лінію ў свеце, даўжыня якой складае 13,676 кіламетраў. Краіна ўключае ў сябе велізарную колькасць астравоў: каля , з якіх 227 незаселеныя. Восемдзесят працэнтаў тэрыторыі Грэцыі займае гарыстая мясцовасць, найвышэйшы пункт краіны — гара Алімп, вышыня якой складае метраў.
Сучасная Грэцыя сыходзіць сваімі каранямі ў цывілізацыю Старажытнай Грэцыі. Краіна, якая лічыцца калыскай усёй Заходняй цывілізацыі, з’яўляецца радзімай дэмакратыі, заходняй філасофіі, алімпійскіх гульняў, заходняй літаратуры і гістарыяграфіі, паліталогіі, буйных навуковых і матэматычных прынцыпаў і заходняй драмы ў тым ліку і трагедыі і камедыі. Культурныя і тэхналагічныя дасягненні Старажытнай Грэцыі аказалі вялікі ўплыў на свет, і многія аспекты грэчаскай цывілізацыі перайшлі на ўсход у эліністычны перыяд пасля заваёў Аляксандра Вялікага і на захад пасля ўключэння Грэцыі ў склад Рымскай імперыі, а пазней Візантыйскай імперыі, традыцыі якой захаваліся ў грэчаскай праваслаўнай царкве і перадаюцца ў праваслаўным свеце, у выніку чаго Грэцыя мае велізарны прэстыж, а таксама культурны і рэлігійны ўплыў. Багатая культурная спадчына Грэцыі выяўляецца ў 17-ці аб’ектах Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, якія размешчаны на тэрыторыі краіны і па колькасці якіх яна займае шостае месца ў Еўропе і трынаццатае ў свеце. Сучасная грэчаская дзяржава, якая ўключае ў сябе большую частку гістарычнай спадчыны грэчаскай цывілізацыі, была створана ў 1830 годзе пасля вайны за незалежнасць ад Асманскай імперыі.
Грэцыя — дэмакратычная і развітая краіна з высокім узроўнем даходаў, высокай якасцю жыцця і ўзроўнем жыцця. Грэцыя з’яўляецца адным з заснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і дзясятай краінай, якая далучылася да Еўрапейскіх супольнасцяў (якія папярэднічалі Еўрапейскаму Саюзу), а з 2001 года з’яўляецца часткай еўразоны. Краіна таксама з’яўляецца членам многіх іншых міжнародных арганізацый, уключаючы Савет Еўропы, НАТА, АЭСР, АБСЕ і СГА. Грэцыя, якая з’яўляецца адной з найбуйнейшых дзяржаў па транспарціроўцы грузаў, мае найбуйнейшую эканоміку на Балканскім паўвостраве, дзе яна з’яўляецца важным рэгіянальным інвестарам; яе эканоміка займае дзявятае месца па велічыні ў еўразоне і 43-е ў свеце.
Фізіка-геаграфічная характарыстыка
Геаграфічнае становішча
Грэчаскі паўвостраў, змешчаны на паўднёвым усходзе Еўропы, займае плошчу 131.944 кв. км. Грэцыя размешчаная ў паўднёвай частцы Балканскага паўвострава і на прылеглых да яго і да ўзбярэжжа Малой Азіі астравах. Мяжуе з Албаніяй, Паўночнай Македоніяй, Балгарыяй і Турцыяй. Абмываецца Міжземным морам, у тым ліку: Іанічным, Эгейскім морамі, а паўднёвае ўзбярэжжа Крыта — Лівійскім морам. У склад Грэцыі ўваходзіць каля 2 тысяч астравоў, на якія прыходзіцца амаль 20 % усёй краіны.
Тэрыторыя Грэцыі можна ўмоўна падзяліць на тры часткі. У мацерыковую Грэцыю ўваходзяць: Македонія — паўночная вобласць Грэцыі, памежная з Албаніяй (Яніна, Ігуменіца), Балгарыяй (Радопі) і Паўночнай Македоніяй (Касторыя, Халкідыкі); Фракія — паўночна ўсходняя вобласць, межная з Балгарыяй і Турцыяй (Александропаль, Каматыні); Эпір — паўночна-заходняя вобласць, памежная з Албаніяй (абмываецца Іанічным морам); Фесалія — найболей раўнінная вобласць, з усходу абмываецца Эгейскім морам (Ларыса, Волас, Трыкала); Цэнтральная Грэцыя — цэнтральная частка Грэцыі (Халкіда, Ламія, Амфіса); Атыка — вобласць вакол Афін. Пелапанес — самы вялікі паўвостраў Грэцыі (плошча — 21,4 тыс. кв. км), злучаны з мацерыковай часткай вузкім Карынфскім перашыйкам (шырыня 5 км), праз які ў канцы 19 стагоддзя быў прарыты канал (даўжынёй 6500 м, шырыня 23,5 м, глыбіня 40 м). Трэці раён утвараюць астравы Эгейскага мора: Эўбея — другі па велічыні, пасля Крыта, востраў Грэцыі (3,9 тыс.кв.км), злучаны з кантынентам мастом; Лесбас — адзін з буйных астравоў Грэцыі (1,6 тыс.кв.км); Паўночныя Спарады — астравы Скірас, Скапелас, Юра, Іліадрамія і інш. у паўночна заходняй частцы Эгейскага мора; Кіклады — «кіклас» па-грэчаску — «той, што ўтварае кольца», архіпелаг у цэнтральнай і паўднёвай частцы Эгейскага мора (астравы Аморгас, Андрас, Сіфнос, Сантарыні, Тымас, Кітнас і інш.); Паўднёвыя Спарады — Дадэканес — архіпелаг з 12 астравоў у паўднёваўсходняй часткі Эгейскага мора, ва ўзбярэжжа Турцыі (астравы Родас, Самас, Астыпалея, Калімнас, Карпатос, Лерас і інш.).
Астравы
У склад Грэцыі ўваходзіць больш за 2 000 астравоў, ад буйных (Крыт, Эўбея) да дробных (Патмас, Хрысі, Кастэларыза). На іх долю прыпадае каля 20 % усёй грэчаскай тэрыторыі.
Усе астравы падзяляюцца на некалькі груп: Іанічныя астравы — размешчаны ў Іанічным моры, у заходніх берагоў Грэцыі. Найбуйнейшы востраў — Кефалінія. Паўночныя Эгейскія астравы — размешчаны на поўначы Эгейскага мора, у берагоў Турцыі. Найбуйнейшы востраў — Лесбас. Паўночныя Спарады і востраў Эўбея — размешчаны ля ўсходніх берагоў Грэцыі. Кіклады — знаходзяцца ў цэнтры Эгейскага мора. Цэнтр старажытнай развітой Кікладскай культуры. Тут размешчаны ў асноўным невялікія астравы: Андрас, Наксас, Міканас, Сантарыні. Дадэканэс — група астравоў, размешчаных на поўдні Эгейскага мора, у берагоў Турцыі, часам таксама іх называюць Паўднёвымі Спарадамі. Гэта важны цэнтр турызму ў Грэцыі. Найбуйнейшы востраў — Родас. Крыт — найбуйнейшы востраў Грэцыі. Цэнтр старажытнай Крыцкай цывілізацыі. Побач з востравам размешчана мноства невялікіх астраўкоў-спадарожнікаў (Хрысі і г. д.). З поўдня востраў амываецца Лівійскім морам.
Рэльеф
Грэчаскі ландшафт — гэта чаргаванне скалістых, звычайна бязлесных гор, густанаселеных далін, шматлікіх астравоў, праліваў і бухт. Маляўнічыя скалы, пляжы, экзатычныя гроты падаюць велізарныя магчымасці для адпачынку на моры і горнага турызму. Шырокае распаўсюджванне вапнякоў, асабліва ў заходняй частцы краіны, прывяло да фарміравання карставых варонак, пячор, якія надаюць ландшафту своеасаблівае дзікае аблічча і прывабліваюць аматараў выпрабаваць свае сілы ў спелеалогіі. Горныя масівы займаюць амаль чвэрць паверхні тэрыторыі краіны. Гэта пераважна сярэдняй вышыні горы (да 1200—1800 м). Найвышэйшы пункт Грэцыі — гара Алімп (2917 м). Вышэй за 2000 метраў паднімаюцца таксама Пінд, Парнас, горны ланцуг на поўначы Пелапанеса і Тайгет. Раўнін мала, засяроджаныя яны ва ўсходняй палове краіны, за выключэннем Пелапанеса, дзе раўніны пераважаюць на заходнім узбярэжжы. Пад лесам і хмызняком каля 44 % тэрыторыі. Нацыянальныя паркі: Вікас-Аос, Мікра-Прэспа, Эта і інш.
Унутраныя воды
На вузкім і гарыстым Грэчаскім паўвостраве не маглі ўтварыцца вялікія рачныя сістэмы. Пераважаюць горныя рэкі, кароткія, бурныя, з маляўнічымі парогамі і вадаспадамі, часта бягучыя да мора ў вузкіх каньёнах. Самая доўгая рака Грэцыі — Альякмон (амаль 300 км). Іншыя буйныя рэкі — Эбрас, Нестас, Стрымон, Вардар, Ахелас. Рэкі не прыдатныя для суднаходства, але гуляюць даволі вялікую ролю як крыніцы энергіі.
У Грэцыі налічаецца звыш 20 азёр плошчай 10-100 км². Самыя буйныя і глыбокія з іх тэктанічнага паходжання. Да іх прыналежаць азёры Трыхоніс (95,5 км²), Волві (75,6 км²), Вегарытыс (72,5 км²). Шмат карставых азёр. Яны, як правіла, невялікія, сілкуюцца ў асноўным падземнымі водамі. Найбуйнае з іх — Яніна (22 км²).
Карысныя выкапні
Грэцыя не валодае значнымі запасамі якіх-небудзь карысных выкапняў. Найбольш распаўсюджаным і здабываемым з’яўляецца лігніт, або слабавуглефікаваны буры вугаль. Ён з’яўляецца галоўным паліўным рэсурсам Грэцыі. У канцы XX стагоддзя ў Эгейскім моры былі знойдзеныя нязначныя запасы нафты і газу. Вядзецца іх распрацоўка.
Адносна багатая Грэцыя руднымі карыснымі выкапнямі. Сярод іх жалезныя, марганцавыя, нікелевыя, хромавыя, медныя і поліметалічныя руды. Значныя запасы баксітаў, або алюмініевых руд. Паводле ацэнак геолагаў у нетрах Грэцыі залягаюць каля 650 млн.т. гэтай каштоўнай руды, што робіць Грэцыю адным з найбуйнейшых яе здабытчыкаў ў Еўропе.
Клімат
Флора і фаўна
На тэрыторыі Грэцыі захавалася няшмат відаў дзікіх жывёл і папуляцыі іх невялікія. Гэта звязана са шматтысячагадовай гісторыяй гэтай краіны — больш за 8000 гадоў людзі актыўна палявалі на жывёл і вынішчалі расліны на тэрыторыі Грэцыі. Найбольш распаўсюджаныя тут невялікія жывёлы: зайцы, барсукі і розныя віды мышэй.
З прыкладна 5 000 відаў раслін Грэцыі найбольш распаўсюджаныя невялікія расліны і кусты. На паўвостраве Халкідыкі часта сустракаюцца хваёвыя лясы. Распаўсюджаныя кіпарысы і платаны. Узрост некаторых дасягае некалькіх тысяч гадоў. Вельмі распаўсюджаная аліва — адно з каштоўных дрэў Грэцыі і ўсяго Міжземнамор’я.
У цэлым бедная расліннасць Грэцыі тлумачыцца шырокім распаўсюджваннем коз у Старажытнай Грэцыі, якія абгрызалі кару дрэў, з прычыны чаго тыя гінулі, а дробныя растліны проста вытоптваліся. Існуе нават прымаўка — «Грэцыю з’елі козы».
Гісторыя
Дагістарычны перыяд (да 28 стагоддзя да н.э.)
Аб засяленні тэрыторыі Грэцыі чалавекам сведчать археалагічныя раскопкі, у выніку якіх былі знойдзены палеалітычныя стаянкі перыяду сярэдняга палеаліту (каля 100 — 40 тысячагоддзяў да н.э.) на тэрыторыі ад Македоніі да Эліды. Да гэтага часу адносіцца чэрап неандэртальскага чалавека, знойдзены на паўвостраве Халкідыкі. Адной з самых старажытных неалітычных стаянак у Грэцыі лічыцца пячора Франхты (), датаваная 7 тысячагоддзем да н.э., якая сведчыць аб наяўнасці ў яе жыхароў развітога мараходства. У перыяд неаліту (каля сярэдзіны 7 тысячагоддзя да н.э. — 28 стагоддзе да н.э.) насельніцтва Грэцыі асвоіла земляробства, займалася жывёлагадоўляй і вяло аседлы лад жыцця. У гэты перыяд радавы лад, які пачаў складацца яшчэ ў эпоху сярэдняга палеаліту, дасягнуў поўнага развіцця. Неаліт Грэцыі мае анаталійскае паходжанне і прадстаўлены культурамі Сескла, Дыміні и Ларысы, для якіх былі характэрны ўмацаваныя паселішчы (3000-4000 чалавек) на ўзгорках, з’яўленне мегарона (прамавугольнае памяшканне з вузкай фасаднай стараной і драўлянымі калонамі, у цэнтры якога быў ачаг), чорная і шэрая кераміка разам з паліхромнай керамікай з малюнкамі двух колераў (звычайна чорнага і чырвонага). У 5—4 тысячагоддзях да н.э. з’яўляліся лакальныя варыянты неалітычнай культуры мацерыковай Грэцыі, астравоў Эгейскага мора і асабліва Крыта. На мацерыку і астравах адзначаны перамяшчэнні плямён. У гэты перыяд насельніцтва Грэцыі мела пастаянныя сувязі з паўночнай часткай Балканскага паўвострава, узбярэжжам Малай Азіі і Сірыяй.
Эгейскі перыяд (28-12 стагоддзі да н.э.)
Культуру Грэцыі бронзавага веку (умоўна названую эгейскай культурай, або крыта-мікенскай культурай) храналагічна прынята дзяліць на ранні, сярэдні і позні перыяды. Адрозненні культурнай традыцыі асобных частак Грэцыі дазволілі вылучыць геаграфічныя варыянты: культура Крыта атрымала назву мінойскай культуры, мацерыковай Грэцыі — эладскай культуры, астравоў Эгейскага мора — кікладскай культуры. Познім этапам развіцця ўсіх трох названых цывілізацый была мікенская цывілізацыя, прычым яе аб’яднаўчым элементам сталі грэкі, якія прыйшлі на Балканы і Эгейскія астравы каля 16 стагоддзя да н.э.
Кікладская цывілізацыя