Глі́нец — возера ў Беларусі, у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці, за 37 км на паўночны ўсход ад горада Гродна, за 6 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Новая Руда, у басейне ракі Бярвенка.

Плошча паверхні 0,14 км². Даўжыня 0,52 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Найбольшая глыбіня 1,7 м, сярэдняя — 0,9 м. Даўжыня берагавой лініі 1,52 км. Аб’ём вады ў возеры 0,13 млн м³.

Размешчана сярод ляснога масіву. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі забалочаныя, на поўначы сплавінныя.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Гродзенскага раёна Катэгорыя:Басейн Котры