Ла-Плата () — рака ў ЗША, у паўднёва-заходняй частцы штата Каларада і паўночна-заходняй частцы штата Нью-Мексіка. Правы прыток ракі Сан-Хуан, якая ў сваю чаргу з'яўляецца прытокам ракі Каларада. Даўжыня складае каля 110 км.
Бярэ пачатак у раёне горнага хрыбта Ла-Плата, ля заходняга падножжа гары Сноў-Сторм, прыкладна за 35 міль на поўнач ад мяжы са штатам Нью-Мексіка. Цячэ ў паўднёвым напрамку да свайго вусця. Упадае ў раку Сан-Хуан на заходнім ускрайку горада Фармінгтан, за 19 міль на поўдзень ад мяжы са штатам Каларада.
Катэгорыя:Рэкі Каларада Катэгорыя:Рэкі Нью-Мексіка