Андрэ́й Іва́навіч Цё́мкін (, п. Ветранка — ) — савецкі беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Скончыў Інстытут чырвонай прафесуры (1932).

Удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. З 1922 года на савецкай і партыйнай рабоце. З 1932 года на палітрабоце ў Чырвонай Арміі, з 1935 года ў Аб'яднанай беларускай ваеннай школе—пампаліт.

У 1937—1938 гадах — 1-ы намеснік Старшыні Савета Народных Камісараў Беларускай ССР.

У студзені 1939 года быў прызначаны Старшынёй Арганізацыйнага камітэта Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР па Мінскай вобласці, праз год стаў Старшынёй Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

У 1941—1946 гадах — у Чырвонай Арміі: начальнік палітаддзела тылу 6-й гвардзейскай арміі.

З 1946 года быў прызначаны начальнікам Упраўлення па справах сельскага і калгаснага будаўніцтва пры Савеце Міністраў БССР.

З 1950 года — намеснік міністра камунальнай гаспадаркі БССР, у 1958—1959 гадах — намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння пры Савеце Міністраў БССР.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання.

Літаратура Тёмкин Андрей Иванович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 621. — 737 с.

Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Намеснікі міністраў БССР