Марына Міхайлаўна Казлоўская (нар. , Мінск) — беларуская літаратуразнавец, перакладчыца. Кандыдат філалагічных навук.
Біяграфія Скончыла ў 1999 годзе Ліцэй БДУ, у 2004 годзе БДУ, у 2007 годзе - аспірантуру пры ім. Працавала выкладчыцай беларускай мовы і літаратуры ў Ліцэі БДУ.
Творчасць Дэбютавала ў якасці перакладчыцы са зборнікам перакладаў паэзіі Тадэвуша Ружэвіча «Без» (2012, выд. З. Коласа). Яе пераклад был намінаваны на прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча (2012) і часопіса «ПрайдзіСвет» у катэгорыі «Паэзія» (2013)
Перакладае паэзію Збігнева Херберта, Тадэвуша Ружэвіча, Станіслава Бараньчака, Віславы Шымборскай. У 2008 годзе ў анталогіі «Галасы з-за небакраю»Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыюс 2008. — 896 с. 1000 ас. апублікаваны яе пераклады 29-га і 117-га санетаў У. Шэкспіра. 20 сакавіка 2015 года ў Тэатры імя Янкі Купалы адбылася прэм’ера спектакля па п’есе Антона Паўлавіча Чэхава ў яе перакладзе.
Таксама пераклала п’есы «Каханне як мілітарызм» (2016) і «Ураджай» (2019) для Тэатра імя Янкі Купалы.
У лістападзе 2015 года ў выдавецтве «Логвінаў» выйшаў дэтэктыў «Доля Праўды» Зыгмунта Мілашэўскага ў перакладзе Марыны Казлоўскай. Акрамя таго, была адным з перакладчыкаў на беларускую мову кнігі «Знахар» Тадэвуша Далэнга-Мастовіча (2016), кнігі «На розныя галасы» (анталогія сучасная польскай драматургіі) (2019), «Пасланне Пана Когіта: выбраныя вершы і п’есы» і «Варвар у садзе: выбраная эсэістыка» Збігнева Герберта (абедзве 2020).
Рэдактар перакладаў на беларускую мову кнігі Дэвіда Пэрыша «Цішоткі і Пінжакі. Дапаможнік па творчым бізнесе» (2017), Ігната Карповіча «Сонька» (2018), Міхаіла Вешыма «Англійскі сусед» (2019) і «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага (2018—2019).
Удзельнічала ў праекце «Рэзідэнцыя маладога літаратара» ў лістападзе 2016: «Я не ўпершыню патрапіла ў Вільню, але ўпершыню прысутнічала ў ёй настолькі доўга, каб, нікуды не спяшаючыся, пасмакаваць горад, дзе нараджалася літаратура, якую я вельмі люблю.
Здавалася б, дарослая цётка, хутка 35! Але я абсалютна па-дзіцячы захоплена штодня адкрывала для сябе беларускую Вільню, п’ючы каву ў доме, куды на працу хадзіў Янка Купала і жыў Францішак Аляхновіч, трапляючы ў дворык, дзе рабілася „Наша ніва“ ці выкладаў Максім Гарэцкі. Горад, які ўсё гэта памятае».
Спасылкі https://elib.bsu.by/handle/123456789/90985 - праца па навэле «Ладдзя роспачы» Ул. Караткевіча, сааўт. з Ганнай Бутырчык https://elib.bsu.by/bitstream/123456789/153006/1/Буты.. - праца па рамане «Каласы пад сярпом тваім» Ул. Караткевіча, сааўт. з Ганнай Бутырчык http://elib.bsu.by/handle/123456789/91145 - праца па дэтэктыўнай аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха» Ул. Караткевіча, сааўт. з Ганнай Бутырчык
Медыярэсурсы () — інтэрв’ю М. М. Казлоўскайдля праекта «БДУ ў тварах» (2019) — на платформе «Ютуб» ) — інтэрв’ю М. М. Казлоўскай для канала Ліцэя БДУ «Торт» (2020) () — запіс дыскусіі «Што застанецца ад беларускага літаратурнага канона?» (Г. Севярынец, А. Бахарэвіч, А. Бязлепкіна-Чарнякевіч) з фестываля інтэлектуальнай кнігі «Прадмова», мадэратарка М. М. Казлоўская (2020)
Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з польскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з англійскай мовы