Toyota Corolla — кампактны аўтамабіль японскай кампаніі Toyota Motor Corporation. З 1966 года было прадстаўлена 12 пакаленняў.
Адна з самых папулярных мадэляў свету. У 2005—2015 і 2019—2020 гады была на першым месцы ў свеце па колькасці прададзеных машын.
Першае пакаленне (E10; 1966–1970)
Вытворчасць першага пакалення кампактных аўтамабіляў сямейства «Toyota Corolla» пачалася ў лістападзе 1966 года. Першым быў выпушчаны двухдзверны седан. Аўтамабіль з колавай базай 2285 мм меў даўжыню 3845 мм, шырыню 1485 мм і вышыню 1380 мм. На машыну ўсталёўваўся бензінавы радны чатырохцыліндравы рухавік аб’ёмам 1077 см³ з верхнім размяшчэннем клапанаў і максімальнай магутнасцю 52 к.с. (38 кВт) пры 6000 аб/хв. Максімальны круцільны момант складаў 85 Нм пры 3000 аб/хв. Аўтамабіль пры вазе 740 кг развіваў максімальную хуткасць 140 км/г і ў сярэднім спажываў на 100 км каля 8 літраў бензіну. Пакупнікі маглі выбіраць паміж чатырохступеньчатай механічнай каробкай перадач з рычагом пераключэння перадач на падлозе або двухступеньчатай аўтаматычнай каробкай перадач з рычагом на цэнтральным тунэлі альбо пад рулявым колам.
У маі 1967 года пачалася вытворчасць чатырохдзвернага седана.
Універсал (завадскі код E16V) быў трохдзверным і меў па тры вокны з кожнага боку. Багажныя дзверы даходзілі ўніз да бампера і адчыняліся дагары. Універсал мог абсталёўвацца двухступеньчатай аўтаматычнай каробкай перадач Toyoglide.
У 1968 годзе адбылася прэм’ера Toyota Corolla Sprinter з плаўна спадаючым да задняй часткі дахам. Corolla Coupe нічым не адрознівалася ад Sprinter, толькі не мела дэкаратыўнай храміраванай паласы на парогах.
У сакавіку 1968 года Corolla першага пакалення была мадэрнізавана. Пярэдні бампер паставілі крыху вышэй, а рашотка радыятара больш не мела адмоўнага нахілу. У салоне абнавілася прыборная панэль. Двухдзверны седан Corolla SL з палепшанай камплектацыяй атрымаў рухавік з двума карбюратарамі, што павялічыла магутнасць на 13 к.с. Праз месяц гэты рухавік таксама атрымала купэ Corolla Sprinter. У кастрычніку 1968 года чатырохдзверны седан таксама атрымаў палепшаную версію SL. У жніўні 1969 года аб’ём рухавіка быў павялічаны да 1166 см³. У версіі з двума карбюратарамі гэты рухавік выдаваў 77 к.с. (57 кВт) і выкарыстоўваўся на мадэлях SL і Sprinter.
Акрамя Японіі, Corolla E10 збіралі таксама ў Аўстраліі, Канадзе, Малайзіі, на Філіпінах і ў Тайландзе.
Другое пакаленне (E20; 1970–1978)
Трэцяе пакаленне (E30, E40, E50, E60; 1974–1981) thumb|200px|
Corolla трэцяга пакалення выпускалася з 1974 года з кузавамі седан (у двух- і чатырохдзвернай версіях), універсал і хардтоп. У 1976 годзе з'явіліся таксама варыянты купэ і трохдзверны хэтчбэк, які пазначаўся вытворцам як ліфтбэк.
У параўнанні з папярэднікам павялічылася колавая база, машына стала шырэй, а больш прасторны салон быў спраектаваны з улікам нормаў бяспекі і атрымаў трохкропкавыя інэрцыйныя рамяні бяспекі.
Базавым быў бензінавы рухавік 1,2 л магутнасцю 55 к.с. Акрамя таго ўсталёўваліся рухавікі 1,4 і 1,6 літра, але аўтамабілі, якія прадаваліся ў Еўропе, амаль выключна былі абсталяваныя самай маленькай адзінкай (за выключэннем версіі Liftback, якая магла мець 1,6 л).
У 1976 году Corolla зведала невялікі фэйсліфтынг, таксама атрымала новую прыборную панэль і дадатковыя варыянты ўнутранага аздаблення.
Вытворчасць трэцяга пакалення скончылася ў 1979 годзе, выраблена 3 755 029 адзінакToyota Corolla MK III (E30) - Japońska inwazja // auto-swiat.pl .
Чацвёртае пакаленне (E70; 1979–1987)
Пятае пакаленне (E80; 1983–1990) thumb|200px|
Пятае пакаленне Corolla было першым, якое было спраектавана з дапамогай камп’ютара, а таксама першым з пярэднім прывадам. Першапачаткова выпускалася з кузавамі двухдзвернае купэ, чатырохдзверны седан і пяцідзверны ліфтбэк. Пазней да шэрагу дадаліся трох- і пяцідзверны хэтчбэкі.
Рухавікі: бензінавыя 1,3 і 1,6 л, а таксама 1,8-літровы дызельны.
З 1987 года з'явілася шостае пакаленне. Тым не менш, у Аўстралію пастаўка пятага пакалення працягвалася яшчэ да 1988 года, у Венесуэлу — да 1990 года.
AE86 thumb|left|200px|Toyota Corolla SR5
У адрозненне ад седанаў і хэтчбэкаў, спартыўныя версіі базіраваліся на ранейшым заднепрывадным шасі.
Версія AE86 мела мацнейшыя рухавікі (на рынку Японіі — 130 к.с.), прапаноўвалася як 2-дзвернае купэ або 3-дзверны хэтчбэк. У ЗША AE86 прадавалася выключна ў версіі «Trueno» (і называлася Toyota Corolla SR5 / GT-S), а мадыфікацыя «Levin» там не прапанаваласяПоднимите мне веки // motor.ru .
Шостае пакаленне (E90; 1987–1991)
Шостая Corolla паклала пачатак стылістычнаму падзелу машын для розных рынкаў. Паралельна выпускаліся 5-дзверныя хэтчбэк і ліфтбэк. Сілавая структура кузава гэтых версій была агульнай, але праёмы дзвярэй троху адрозніваліся, а кузаўныя панэлі дзвярэй не былі ўзаемазаменнымі: хэтчбэк быў уніфікаваны з седанам, а ліфтбэк — з паўнапрывадным універсалам .
Рухавікі — аб'ёмам 1,3-2,0 л (64-135 к.с.), а ў Японіі прапаноўвалася купэ Corolla Levin GT-Z з кампрэсарнай «чацвёркай» 1,6 (165 к.с.).
У мадэльным шэрагу з'явіўся варыянт GTi, які адрозніваўся спартыўным стайлінг-пакетам. На еўрапейскім рынку меў рухавік магутнасцю 125 к.с.Toyota Corolla to również sportowe emocje // auto-swiat.pl .
Сёмае пакаленне (E100; 1991–2002)
Восьмае пакаленне (E110; 1995–2002) thumb|200px|
У Японіі Corolla восьмага пакалення дэбютавала ў 1995 годзе. Еўрапейская версія пабачыла свет двума гадамі пазней. Прапаноўвалася з рухавікамі 1,3 16V (86 к.с.), 1,6 16V (110 к.с.), 1,8 16V (110 к.с.) і дызельным 2,0 D (72 к.с.).
Вясной 1999 года дэбютавала "зараджаная" версія G6 (рухавік 1,6 16V, шасціступеньчатая каробка перадач).
Восенню 1999 года быў праведзены рэстайлінг. З'явіліся бензінавыя рухавікі са зменнымі фазамі газаразмеркавання — 1,4 16V VVT-i (97 к.с.) і 1,6 16V VVT-i (110 к.с.), а таксама новы дызель 1,9 D (69 к.с.). Рухавікі 1,3 16V і 1,6 16V былі прыбраныя з маторнага шэрагу. Восенню 2000 года дадаўся турбадызель 2,0 16V D4-D (90 к.с.)Toyota Corolla E 11 (1997-2001) - opinie Moto.pl // moto.pl .
Бяспека Пры франтальным удары стойка лабавога шкла ссунулася на 20 мм, а дзверы змаглі адкрыцца. Аднак, трубчастая папярочка, якая праходзіць пад пярэдняй панэллю, пачала адрывацца ад стойкі. Пад рулявой калонкай, нягледзячы на прадуманую абарону каленаў, ёсць небяспечныя месцы. Пры бакавым краш-тэсце галава манекена стукнулася аб цэнтральную стойку. Энергапаглынаючая накладка стойкі змякчыла ўдар, аднак нагрузкі на тулава ўсё ж былі вялікімі .
Дзявятае пакаленне (E120, E130; 2000–2007) thumb|200px|Toyota Corolla (2001–2004)
Toyota Corolla дзявятага пакалення была пабудавана на скарочанай платформе седана Toyota Vista з паўзалежнай або шматрычагавай задняй падвескай. Дызайн упершыню быў распрацаваны ў Еўропе. З мадэльнага шэрагу канчаткова зніклі двухдзверныя версіі, даўжыня седана вырасла да 4,4 м.
Рухавікі — аб'ёмам 1,4-2,2 л (89-215 к.с.). Бензінавыя рухавікі аб'ёмам 1,4 (97 к.с.), 1,6 (110 к.с.) і 1,8 л (192 к.с.) абсталёўваліся сістэмай змянення фаз газаразмеркавання VVT-i. Наймацнейшай версіяй была Corolla TS з рухавіком 2ZZ-GE, які з 1,8 л выдаваў да 192 к.с. і 180 Нм круцільнага моманту. У апошнія два гады вытворчасці гэты рухавік быў абсталяваны нагнятальнікам, што дазволіла павялічыць магутнасць да 220 к.с.
Мадэрнізацыя 2004 года закранула пераважна знешнасць аўтамабіля. Машына атрымала новую рашотку радыятара, у пярэднім бамперы супрацьтуманныя ліхтары сталі круглай формы замест былых прастакутных. Змяніліся і заднія ліхтары, у якіх з'явіліся круглыя блокі аранжавага колеру.
Бяспека Быў выпрабаваны Euro NCAP у 2002 годзе. Кузаў вытрымаў франтальны ўдар. Рамяні і падушкі эфектыўна ўтрымалі седакоў — эксперты адзначылі толькі небяспеку ўдараў каленаў кіроўцы аб панэль. На бакавым краш-тэсце з-за адсутнасці бакавых падушак манекен стукнуўся патыліцай аб сярэднюю стойку (абсталяваную мяккай накладкай), а тулава ўвайшло ў кантакт з падлакотнікам дзвярэй, але нагрузкі пры гэтым былі бяспечнымі .
Дзясятае пакаленне (E140, E150; 2006—2013)
Дзесятае пакаленне E140 Corolla было прадстаўлена ў кастрычніку 2006 года. На японскіх рынках седан атрымаў назву Corolla Axio. Універсал захаваў назву Corolla Fielder.
Адзінаццатае пакаленне (2012–ц.ч.)
Дванаццатае пакаленне (E210; 2018–ц.ч.)
Corolla дванаццатага пакалення дэбютавала летам 2018 года: тады стартавала вытворчасць хэтчбэкаў у Японіі і ЗША. Адтуль машыны таксама пастаўляюць у Аўстралію, краіны Азіі і Канаду. На аўтасалоне ў Парыжы паказалі машыну з кузавам «універсал», а седан на выставе ў Гуанчжоу.
14 студзеня 2019 года пачалася вытворчасць на заводзе ў англійскім графстве Дэрбішыр, дзе выпускаюць хэтчбэкі і ўніверсалы Touring Sports для еўрапейскага рынку. 29 студзеня 2019 года адбыўся запуск на заводзе ў Турцыі — там вырабляюць седаны для рынкаў Еўропы і СНДНовая Toyota Corolla: начало производства для Европы и России // autoreview.ru .
Дванаццатае пакаленне пабудавана на аснове модульнай платформы TNGA версіі GA-C. Англійскія машыны абсталёўваюць трыма сілавымі агрэгатамі — бензінавы турбаматор 1,2 (115 к.с.), «эканамічны» гібрыд з атмасферным 1,8 (122 к.с.) і «спартыўны» гібрыд з двухлітровым маторам (180 к.с.). Турэцкія седаны адрозніваюцца ад хэтчбэкаў і ўніверсалаў іншым дызайнам пярэдняй часткі (так званы варыянт Prestige замест выканання Sport у хэтчбэка). Турбарухавіка ў гаме няма, замест яго — атмасферны 1,6 (132 к.с.), які агрэгатаваны з шасціступеньчатай «механікай» або варыятарам.
thumb|200px|Toyota Corolla Touring Sports Універсал спраектаваны ў Еўропе: над машынай працаваў дызайн-цэнтр Таёты ў бельгійскім Завентэме. Да сярэдняй стойкі ўніверсал цалкам паўтарае хэтчбэк. У параўнанні з хэтчбэкам колавая база павялічана на 60 мм, да 2700 мм. Адлегласць паміж спінкамі сядзенняў пярэдняга і задняга шэрагаў — 928 мм. Аб'ём грузавога адсека з паднятымі заднімі сядзеннямі — 598 лУниверсал Toyota Corolla Touring Sports порадует простором // autoreview.ru .
Бяспека
Літаратура
Спасылкі
Toyota Corolla отмечает 50-летний юбилей // autoreview.ru
Гл. таксама Toyota Auris
Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта Corolla