Аляксандр Іванавіч Восіпаў ( года ў вёсцы Вязаўка Курылаўскага раёна Саратаўскай вобласці) — гомельскі мастак-мініяцюрыст. Вучыўся ў Саратаўскім мастацкім вучылішчы ў Н. А. Архангельскага. Скончыў Палехскае мастацкае вучылішча імя М. Горкага (1959). Настаўнікі па спецыяльнасці: Н. М. Зіноўева, Д. Н. Буторына, Н. А. Праўдзіна і інш. Дыпломная праца — мініяцюра «Адпачынак пасля працоўнага дня». Мастак працуе ў творчай садружнасці з Ганнай Восіпавай, развіваючы ў Беларусі мастацтва мініяцюры (з 1959) https://socrealizm.com.ua/gallery/artist/osipov-ai-1930.
Асноўныя творы (сумесна з Восіпавай Ганнай Сцяпанаўнай выканалі мініяцюры): «Адкрыццё міжкалгаснай электрастанцыі» (1959—1960), «Партрэт В. І. Леніна» (1960); «Іван — удовін сын» (1962—1963), «Адпачынак» (1964), «Калі б хлопцы ўсёй зямлі» (1965), «50 гадоў БССР» (1967—1968), «Рэчыцкая лірычная» (1969).
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Саратаўскай вобласці