Рама́н Са́віч Кудзе́льскі (, — невядома) — наркам юстыцыі БССР (1936—1937) і старшыня Вярхоўнага Суда БССР (1933—1936).
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям'і ў Гродзенскай губерні. У 1917 годзе міліцыянер станцыі Дзвінск Паўночна-Заходняй чыгункі, у наступным быў камандзіраваны ў крымінальны вышук той жа дарогі. У лістападзе 1918 года ўступіў у партыю бальшавікоў. З 1920 года мабілізаваны ў Чырвоную Армію і накіраваны ў Рэўваентрыбунал на пасаду ваеннага следчага.
У 1923 годзе член крымінальнай калегіі Віцебскага губернскага суда, у 1924 годзе член Вышэйшага Суда, з 1928 года пракурор Віцебскай акругі.
У 1933—1936 гадах займаў пасаду Старшыні Вярхоўнага Суда БССР.
15 верасня 1936 года прызначаны Народным камісарам юстыцыі БССР.
З 23 чэрвеня 1937 года старшыня Мінскага гарадскога Савета.
23 кастрычніка 1937 арыштаваны, апраўданы па прысуду Ваеннай Калегіі Вярхоўнага Суда СССР ад 14 студзеня 1940 года. Затым зноў арыштаваны і расстраляны.
Рэабілітаваны ў красавіку 1989 года.
Катэгорыя:Старшыні Вярхоўнага Суда БССР Катэгорыя:Народныя камісары юстыцыі БССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР