Арме́йскі каміса́р 1-га ра́нгу — вышэйшае воінскае званне ў Чырвонай Арміі і Ваенна-марскім флоце СССР для ваенна-палітычнага складу. Да 7 мая 1940 адпавядала агульнавайсковаму званню камандарма 1-га рангу і флоцкаму званню флагман флоту 1-га рангу. Пасля ўвядзення генеральскіх і адміральскіх званняў 7 мая 1940 дакладнай адпаведнасці агульнавайскавому і флоцкаму званням вышэйшага каманднага складу ўстаноўлена не было.
Малодшае воінскае званне — армейскі камісар 2-га рангу.
Гісторыя Уведзена Пастановай ЦВК СССР і СНК СССР ад года «Аб увядзенні персанальных воінскіх званняў начальніцкага складу РСЧА».
У лістападзе 1942 года спецыяльныя воінскія званні былі скасаваныя, меўшым іх ваеннаслужачым прысвоены адпаведныя агульнавайсковыя званні. Звычайна мяркуюць, што воінскае званне армейскага камісара 1-га рангу адпавядала званню генерал арміі, але пры пераатэстацыі адзіны тады армейскі камісар 1-га рангу Шчадзенка атрымаў воінскае званне генерал-палкоўнік. Эквівалентныя чыны Род войскаў Адпаведнае званне / пасада У камандным складзе Агульнавайсковае званне Камандарм 1-га рангу Народны камісарыят унутраных спраў СССР Камісар дзяржаўнай бяспекі 1-га рангуВеремеев Ю. Г. Анатомия армии. Таблицы воинских званий Русской Армии. Рабоче-Крестьянская Красная Армия 1935—1940 гг.,уведзенае пастановай ЦВК і СНК СССР ад 7 кастрычніка 1935 года; скасавана ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6.7.1945(ваеннаслужачыя пагранічных і ўнутраных войскаў НКУС мелі воінскія званні, прынятыя ў РСЧА) Ваенна-марскі флот СССР Флагман флоту 1-га рангу
Парадак прысваення і пазбаўлення звання Для ваеннаслужачых каманднага і начальніцкага складу, якія мелі ваеннае званне камбрыг (і яму адпаведныя ваенныя званні) і вышэй, тэрмін выслугі ў ваенных званнях не ўстанаўліваўся. Прысвойванне гэтым ваеннаслужачым званняў камдываў і вышэйшых камандных званняў (і адпаведных ім ваенных званняў) ажыццяўлялася рашэннем Народнага Камісара Абароны СССР. Званнi камандарма 1-га і 2-га рангу, флагмана флоту 1-га і 2-га рангу, армейскага камісара 1-га і 2-га рангу (і ім адпаведныя) прысвойваліся пастановай Урада Саюза ССР па прадстаўленні Народнага Камісара Абароны Саюза ССР.
Зніжэнне ў званні дапускалася толькі ў выключных выпадках і толькі па асобай пастанове Урада Саюза ССР.
Пазбаўленне ваеннага звання камдыва і вышэй (і ім адпаведных) ажыццяўлялася па прысуду суда, зацверджанаму Урадам Саюза ССР.
Знакі адрознення Знакі адрознення армейскага камісара 1-га рангу ў арміі, авіяцыі і на флоце такія ж, як у камандарма 1-га рангу, адрозніваецца толькі акантоўка пятліц: замест камандзірскай залацістай — чорная, як у астатніх палітработнікаў, а таксама малодшага камсаставу і чырвонаармейцаў. Мелі чатыры ромбы ў пятліцах і зорку.
Персаналіі
1935 год Пастановай ЦВК СССР і СНК СССР ад «Аб зацвярджэнні асоб вышэйшага каманднага і начальніцкага складу РСЧА ў воінскіх званнях» зацверджаны ў воінскім званні: Ян Барысавіч Гамарнік (1894—1937) — першы намеснік народнага камісара абароны СССР і начальнік Галоўнага палітычнага ўпраўлення РСЧА, застрэліўся ў прадчуванні арышту.
1937 год : Пётр Аляксандравіч Смірноў (1897—1939) — наркам Ваенна-марскога флоту СССР. Расстраляны . Рэабілітаваны ў 1956 годзе.
1939 год Пастановай СНК СССР № 176 ад : Леў Захаравіч Мехліс (1889—1953) — начальнік Галоўнага палітычнага ўпраўлення РСЧА, 4 чэрвеня 1942 года паніжаны ў званні да карпуснога камісара, з якога пастановай СНК ад 6 снежня 1942 года быў пераатэставаны ў генерал-лейтэнанты. Яфім Апанасавіч Шчадзенка (1885—1951) — начальнік Упраўлення па каманднаму і начальніцкаму складу РСЧА, пастановай СНК ад 6 снежня 1942 года пераатэставаны ў генерал-палкоўнікі.
1941 год : Аляксандр Іванавіч Запарожац (1899—1959) — начальнік Галоўнага палітычнага ўпраўлення РСЧА, 8 кастрычніка 1942 года паніжаны ў званні да карпуснога камісара, з якога пастановай СНК ад 6 снежня 1942 года пераатэставаны ў генерал-лейтэнанты.
Гл. таксама Камісар (у вайсковым падраздзяленні) Воінскія званні і знакі адрознення РСЧА 1935—1940 Воінскія званні і знакі адрознення РККА 1940—1943 Флагман флоту 1-га рангу Камандарм 1-га рангу
Катэгорыя:Воінскія званні Узброеных сіл СССР