Павел Шорац (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Ліда».

Клубная кар’ера Выхаванец лідскай ДЮСШ, з 2014 года пачаў прыцягвацца да складу клуба «Ліда» ў Першай лізе. У 2017 годзе канчаткова замацаваўся ў складзе і стаў адным з асноўных ігракоў каманды. У ліпені 2018 года пакінуў лідскі клубШорац и Шрейтор покинули "Лиду". Пераехаў у Польшчу і стаў выступаць за клуб пятага дывізіёна «Мажыцка», аднак у студзені 2019 года вярнуўся ў «Ліду»Шорац вернулся в "Лиду".

З ліпеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў «Энергетыку-БДУ» і ў жніўні падпісаў кантракт з клубамШорац подписал контракт с "Энергетиком-БГУ". 16 жніўня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць «Гомеля» (1:1) і быў заменены ў другім тайме. У сезоне 2019 згуляў яшчэ ў шэсці матчах, а ў 2020 годзе стаў выступаць пераважна за дубль.

У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду «Лідзе»"Энергетик-БГУ" отдал Шораца в аренду в "Лиду", а на наступны год перайшоў у лідскі клуб ужо на трывалай аснове. У 2022 годзе стаў капітанам каманды.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2014 Д2 Ліда 2 0 2015 Д2 Ліда 10 0 2016 Д2 Ліда 10 0 2017 Д2 Ліда 28 4 2018 (1) Д2 Ліда 10 2 2018/19 (1) Д5 Мажыцка 11 2 2019 (1) Д2 Ліда 13 0 2019 (2) Д1 Энергетык-БДУ 7 0 2020 (1) Д1 Энергетык-БДУ 1 0 2020 (2) Д2 Ліда 8 1 2021 Д2 Ліда 29 3 2022 Д2 Ліда 24 1

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Мажыцка Морынь Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ