Вятро́ўнік вязалісты (Filipendula ulmaria) — від кветкавых раслін з роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна вышынёй 60—150 см. Сцябло прамастойнае. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, перарывіста-перыстае, з 2—3 парамі бакавых лісцікаў. Кветкі белыя, часам з жаўтаватым адценнем, з 5 пялёсткамі, у густых шчаткападобна-мяцёльчатых суквеццях. Плод — сухі шматарэшак.
Распаўсюджанне і экалогія Вятроўнік вязалісты сустракаецца на тэрыторыі Еўропы і Азіі. Расце па берагах вадаёмаў, на сырых і забалочаных лугах, балотах, сырых узлесках і палянах, у прыбярэжных і пойменных хмызняках, на пустках, у парках і садах, каля дарог. Цвіце ў маі—чэрвені.
Лекавая расліна.
Літаратура
Спасылкі
Filipendula ulmaria (L.) Maxim. // The Plant List
Катэгорыя:Ружавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Фарбавальныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Пустазелле