«Нулявуд» () — амерыканскі фільм у жанры камедыі-драмы рэжысёра Джэймса Франка па аднайменным рамане Стыва Эрыксана.

У сусветны пракат фільм выйшаў 13 верасня 2019 года. 19 верасня ў кінатэатрах VOKA CINEMA і Silver Screen ў Мінску прэм’еру прадставяць на беларускай мове.

Сюжэт Галоўны герой Айк Джэром (Джэймс Франка) па мянушцы Пастар — аўтычны выпускнік духоўнай семінарыі — згодна з адукацыяй мусіў стаць архітэктарам цэркваў, але вырашае прысвяціць сваё жыццё кіно. Пагаліўшы галаву і зрабіўшы на ёй тату герояў культавай меладрамы «Месца пад сонцам», у 1969 годзе ён прыязджае ў Лос-Анджэлес, дзе застае пераломны этап у кінапрамысловасці Галівуда. У гэты час там пануюць секс, наркотыкі і панк-рок. Паліцыя расследуе забойства жонкі Рамана Паланскі сектай Чарльза Мэнсана, легендарныя кінастудыі, што падаваліся несакрушальнымі, пераносяць крах, а на арэну выходзяць новыя рэжысёры, гатовыя парушаць любыя правілы: Фрэнсіс Форд Копала, Стывен Спілберг, Марцін Скарсэзэ і Джордж Лукас. Пастар уладкоўваецца працаваць дэкаратарам, затым вучыцца мантажу, паступова набывае рэпутацыю прафесіянала, прызнанне і нават атрымлівае ўзнагароду ў Венецыі, але ўсё заканчваецца трагедыяй.

У ролях

Вытворчасць У сакавіку 2011 года Джэймс Франка купіў правы на распрацоўку сцэнарыя мастацкага фільма па 2007 года пісьменніка Стыва Эрыксана. Сцэнарый быў напісаны Полам Фелтэнам і . Прадзюсарамі фільма сталі Кэралайн Арагон, Вінс Джолівет і Майкл Мендэльсан.

5 верасня 2014 года Франка з’явіўся на 71-м Венецыянскім кінафестывалі з выгаленай галавой і татуіроўкай на ёй, якая адлюстроўвала герояў Мантгомеры Кліфта і Элізабэт Тэйлар з фільма «Месца пад сонцам», сказаўшы што «мы робім маленькі фільм. Можа быць, мы пакажам яго тут, у Венецыі, у наступным годзе». 24 кастрычніка быў абвешчаны акцёрскі склад карціны, у які ўвайшлі Джэймс Франка, Сэт Роген, Джэкі Уівер, Меган Фокс, Уіл Ферэл, Дэні Мак-Брайд, Дэйв Франка, Крэйг Робінсан, Джоўі Кінг і .

Асноўныя здымкі фільма пачаліся 24 кастрычніка 2014 года ў Лос-Анджэлесе, штат Каліфорнія. У лістападзе здымкі прайшлі ў Пасадэне. Тады ж фільм быў выстаўлены для продажу на «».

20 студзеня 2015 года Франка выклаў у «Instagram» трэйлер фільма.

З-за праблем у кампаніі-пракатчыка прэм’ера фільма зацягнулася«Нулявуд» Джэймса Франка выходзіць па-беларуску адначасова з сусветнай прэм’ерай.

Беларуская агучка Беларуская агучка выканана «Тутэйшын Студыяй» — сумесным праектам відэасервіса VOKA і сеткі кінатэатраў Silver Screen Cinemas, у ёй узялі ўдзел вядомыя артысты, як Алег Гарбуз, Крысціна Дробыш, Андрэй Мілюхін, Таццяна Ружаўская, а таксама музыканты Аляксандр Памідораў, Бенька, Ілля Чарапко, Дзядзя Ваня. Упершыню беларускі пераклад з мовы арыгіналу можна будзе пачуць у аб’ёмным фармаце 5.1.

Крыніцы

Спасылкі

Беларускамоўны трэйлер

Катэгорыя:Фільмы ЗША 2019 года Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Трагікамедыі Катэгорыя:Фільмы Джэймса Франка Катэгорыя:Экранізацыі раманаў Катэгорыя:Фільмы, агучаныя па-беларуску праектам «Тутэйшын Студыя»