75-я стралковая дывізія — агульнавайсковае фарміраванне РСЧА Узброеных Сіл ССССР да і падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Гісторыя і баявы шлях У 1927 годзе стралковая дывізія была сфарміравана на базе часцей 25-й стралковай дывізіі ім. В. І. Чапаева ва Украінскай ваеннай акрузе (далей — УкрВА). У 1931 годзе дывізія ўваходзіла ў склад 7-га стралковага корпуса. З мая 1935 года дывізія ўвайшла ў склад 14-га стралковага корпуса (далей — 14-ы ск) Харкаўскай ваеннай акругі (далей — ХарВА). 15 мая 1939 г. 75-я сд была пераведзена са складу 14-га ск ХарВА у склад Ленінградскай ваеннай акругі (далей — ЛенВА). У верасні 1939 года дывізія была сканцэнтравана ў складзе 1-га стралковага корпуса (далей — 1-ы ск) 8-й арміі на мяжы з Эстоніяй. У лістападзе 1939 г. прыбыла ў г. Шлісельбург, адкуль на аўтамашынах перакінута ў Карэлію ў склад 1-га ск 8-й арміі ЛенВА.
Дывізія здзельнічала ў баявых дзеяннях падчас савецка-фінляндскай вайны. 30 ліпеня 1940 года дывізія знаходзілася ўжо ў Заходняй асобнай ваеннай акрузе. Колькасць асабовага складу дывізіі складала 12 000 чал. Упраўленне дывізіі знаходзілася ў Мазыры.
Напачатку Вялікай Айчыннай вайны ў складзе 28-га стралковага корпуса 4-й арміі. У пачатку ліпеня дывізія адступала без баёў ў накірунку МазыраМусял, Б. Савецкія партызаны ў 1941—1944 гг.: міфы і рэчаіснасць / Богдан Мусял; [Пер. з ням. У. Папковіча; Навук. рэд. У. Калаткоў]. — Смаленск: Інбелкульт, 2018. — 584 с.: табл. — С. 443. — ISBN 978-5-00076-041-3. Са спасылкай на: Цэнтральны архіў Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. — Ф. 48А. — Воп. 1554. — Спр. 4/2. — Л. 207.. З 27 чэрвеня 1941 года дзейнічала ў адрыве ад галоўных сіл 4-й арміі, у акружэнні. У верасні 1941 года панесла вялікія страты ў акружэнні пад г. Кіевам. 27 снежня 1941 года дывізія расфарміравана.
Склад Па стане на 1931 год Воінская часць Дыслакацыя Упраўленне дывізіі 223-і стралковы полк 224-ы стралковы полк 225-ы стралковы полк 75-артылерыйскі полк 75-ы конны эскадрон 75-я рота сувязі 75-я сапёрная рота
Па стане на 22 чэрвеня 1941 год Воінская часць Дыслакацыя Упраўленне дывізіі 28-ы стралковы полк 34-ы стралковы полк 115-ы стралковы полк 68-ы артылерыйскі полк 235-ы гаўбічны артылерыйскі полк 82-і асобны знішчальна-супрацьтанкавы дывізіён 282-і асобны зенітны артылерыйскі дывізіён 54-я разведвальная рота 97-ы сапёрны батальён 75-ы асобны батальён сувязі 110-ы медыка-санітарны батальён 31-я асобная рота хімабароны 69-ы аўтатранспартны батальён 49-ы палявы аўтахлебзавод 96-я дывізіённая артылерыйская майстэрня 300-я палявая паштовая станцыя 106-я палявая каса Дзяржбанка
Камандуючыя дывізіяй Васіль Іванавіч Рэпін камбрыг Зіновій Паўлавіч Цішчанка (рэпрэсаваны ў 1938 годзе) Аляксандр Міхайлавіч Сцяпанаў Сямён Іванавіч Нядвігін (1939 — 20 ліпеня 1941) Аляксей Міхайлавіч Піроў Сяргей Філіпавіч Півавараў
Катэгорыя:Савецка-фінляндская вайна (1939—1940) Катэгорыя:Узброеныя сілы СССР у час Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Дывізіі СССР