Сцяг Добруша — афіцыйны геральдычны сімвал горада Добруш Гомельскай вобласці. Сцяг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь  года № 54.

Апісанне Прамавугольнае палотнішча зялёнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку якога гербавая эмблема — тры белыя бухты ліны.

Сцяг быў распрацаваны на аснове герба з выкарыстаннем тых жа колераў і асноўных элементаў.

Рашэнні аб зацвярджэнні герба і сцяга г. Добруша і Добрушскага раёна прыняты раённым выканаўчым камітэтам ад 29 сакавіка 2001 года № 214 і раённым Саветам дэпутатаў 30 сакавіка 2001 года № 47. Аўтар рэканструкцыі М. М. Елінская.

Гл. таксама Герб Добруша

Крыніцы

Катэгорыя:Добруш Добруш Катэгорыя:2001 год у Беларусі