Алег Клімаў (нар. , Ленінск, Казахстан) — беларускі музычны журналіст і крытык, тэлевядучы.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Ленінску (Казахстан). У 1988 годзе скончыў філіал «Усход» Маскоўскага авіяцыйнага інстытута. У 1988—1993 гадах працаваў на Мінскім заводзе вылічальнай тэхнікі імя Р. К. Арджанікідзе. Затым два гады займаўся прыватным прадпрымальніцтвам.
З 1995 года пачынаецца кар’ера журналіста: Клімаў піша артыкулы ў часопісы «», «». У 1997 годзе пераходзіць у штат «Музыкальнай газеты» і ўжо праз два гады замацоўваецца на пасадзе шэф-рэдактара выдання, дзе заставаўся да закрыцця газеты ў 2007 годзе, часам піша пад псеўданімам «О’К». Паралельна з гэтым у 2003—2009 гадах быў шэф-рэдактарам часопіса «НОТ-7».
У той жа час працаваў на беларускім тэлебачанні вядучым музычнага спаборніцтва «The Global Battle of the Bands» (2006—2007 годы), быў рэдактарам шоу «» на канале «СТБ» (2009—2010 годы).
Вядомасць Клімаву прынесла супрацоўніцтва з музычным парталам «Experty.by», дзе ён быў штатным крытыкам на працягу 2008—2013 гадоў. Паралельна з гэтым у 2009—2012 гадах пісаў калонкі для «СБ. Беларусь сегодня», у 2006—2013 гадах — для «БелаПАН». З 2013 года піша ў газеце «Культура».
У 2011 годзе атрымаў музычную прэмію «Ліра» як «Найлепшы журналіст».
Ацэнкі Вецер Механічны, сузаснавальнік партала «Тузін Гітоў», у інтэрв’ю Вользе Самусік з «Музыкальной газеты» ў 2005 годзе называў Клімава адным з «вядучых музычных журналістаў і крытыкаў».
Таццяна Заміроўская дала ў 2008 годзе ў сваёй калонке на «БелаПАН» такую ацэнку творцу, які і пасля закрыцця «Музыкальной газеты» працягнуў займацца музычнай журналістыкай: «Застаўся адзін няпераменны Алег Клімаў. Я шчыра ім захапляюся, але баюся, што асабіста ў мяне да яго ўзросту будзе нашмат менш душэўнай стойкасці і адэкватнасці».
Рэцензія Клімава на альбом Лючаны «» была названа найлепшай за 2008 год паводле версіі лэйбла «West Records».
У 2011 годзе на пытанне Змітра Баяровіча з «Ultra-music.com» пра добрых музычных крытыкаў Павел Свярдлоў, рэдактар Еўрапейскага радыё для Беларусі, сярод іншых адзначыў і Алег Клімава, бо той «варта піша пра музыку».
Таццяна Мушынская з часопіса «Мастацтва» разважала пра стыль аўтара з нагоды атрымання прэміі «Ліра» ў 2012 годзе: «Публікацыі Клімава асабіста мне больш нагадваюць свецкую хроніку, крыху разбаўленую журналісцкімі сентэнцыямі».
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Алег Клімаў на сайце «Советской Белоруссии» Алег Клімаў на сайце naviny.by
Катэгорыя:Супрацоўнікі газеты «Культура» Катэгорыя:Супрацоўнікі і аўтары газеты «Советская Белоруссия» Катэгорыя:Журналісты Беларусі