Усцюжэнскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Валагодскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Усцюжна.

Геаграфія Усцюжэнскі раён мяжуе з Чарапавецкім, Чагадошчанскім, Бабаеўскім і Кадуйскім раёнамі, а таксама з Цвярской і Наўгародскай абласцямі. Плошча раёна складае 3558,60 км². Раён размяшчаецца ў басейне Рыбінскага вадасховішча.

Гісторыя Тэрыторыя на якой зараз размешчаны раён у летапісах і іншых пісьмовых крыніцах называлася Жалезным Полем, была ў складзе Угліцкага ўдзела Маскоўскай дзяржавы, а з 1563 па 1685 гады ў складзе Угліцкага павета. Усцюжэнскі раён быў утвораны 1 жніўня 1927 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 17 127 чалавек.

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны Валагодскай вобласці